Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гэта свята сваёй веліччу і духоўнай сілай звязала разам пераемнасць шматвяковых традыцый, ратную і працоўную доблесць і сучасныя дасягненні нашага народа.
Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усяліла ў беларусаў ўзнёслую радасць і ўпэўненасць ва ўстанаўленні міру на роднай зямлі, прадвызначыла поўнае выратаванне Беларусі ад гітлераўскіх акупантаў і назаўсёды стала нацыянальным сімвалам свабоды і незалежнасці.
Няскораная Радзіма, якая знішчыла агрэсара, адрадзілася з руін, пераадолела цяжкія наступствы бязлітаснай вайны і сёння годна рухаецца наперад па суверэнным шляху развіцця.
Мы смела глядзім у заўтрашні дзень і зробім усё, каб нашчадкі ганарыліся намі, як мы ганарымся пакаленнямі беларусаў, якія, не шкадуючы сябе, станавіліся на абарону Айчыны, самааддана працавалі і верылі ў шчаслівую будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і дабрабыту. Няхай у вашых дамах будзе светла і ўтульна, а ў кожнай беларускай сям’і пануюць гармонія і згода.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».