Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава павіншавала беларусаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамляе тэлеграм-канал Савета Рэспублікі.
Ад імя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мяне асабіста прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гэтае свята, якое аб’ядноўвае лёсы розных пакаленняў, увасабляе ў сабе доўгі і цярністы шлях станаўлення нашай дзяржавы, сімвалізуе гістарычную пераемнасць.
Бяспрыкладны подзвіг беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны – гэта асаблівая старонка нашай гісторыі і ўзор сапраўднага патрыятызму. Наш мужны народ, які валодае нязломнай духоўнай сілай, доблесна абараніў права жыць і працаваць на роднай зямлі.
Мы ў вечным абавязку перад тымі, хто на сваіх плячах вынес, выпакутаваў Вялікую Перамогу, хто падняў з руін разбураныя гарады і спаленыя вёскі. Мы ганарымся тым, што сёння жывем у цудоўнай краіне, адчуваем асабістую датычнасць да яе лёсу, адказнасць за сучаснасць і будучыню.
Ад усёй душы жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых стваральных поспехаў на карысць Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава
Прэв’ю: БелТА
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.