Вы тут

З клопатам пра тых, хто нас абараняе


У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне адбылося шмат яркіх падзей. Адна з іх — урачыстая перадача Тураўскім малочным камбінатам пасажырскага аўтобуса ў бязвыплатнае карыстанне УУС Гомельскага аблвыканкама.


Перадачу транспартнага сродку ад імя прадпрыемства здзейсніў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Бойка. У мерапрыемстве ўрачыстага ўручэння ключоў ад аўтобуса МАЗ 281040 таксама прынялі ўдзел пачэсныя госці, кіраўніцтва і асабовы склад байцоў АМАП, ваенна-патрыятычны клуб «Сокал». Транспартны сродак — прадукт айчыннай вытворчасці. Ён абсталяваны кандыцыянерам і сістэмай відэаназірання, што забяспечваюць камфорт і бяспеку кіроўцы і пасажыраў. Аўтобус умяшчае 16 чалавек і будзе выкарыстоўвацца для перавозкі асабовага складу, калі паступіць у распараджэнне атрада міліцыі асобага прызначэння.

Прымеркавана мерапрыемства і да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як адзначыў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Бойка, рашэнне аб умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы прынялі, улічваючы дзяржаўную важнасць і грамадскую значнасць задач, якія выконваюцца байцамі АМАП па забеспячэнні аховы грамадскага парадку і маёмаснай бяспекі грамадзян на тэрыторыі Гомельскай вобласці, а таксама рызык і пагроз, якія ўзнікаюць на тэрыторыі прыгранічных раёнаў.

Гэты дабрачынны жэст клопату з’яўляецца паказальным прыкладам таго, як Тураўскі малочны камбінат спрыяе праваахоўнікам, якія стаяць на варце здароўя і бяспекі людзей. Варта адзначыць, што Тураўскі малочны камбінат — сучаснае высокатэхналагічнае прадпрыемства па вытворчасці свежых мяккіх і паўцвёрдых сыроў, якія робяцца па італьянскіх тэхналогіях. Яно заснавана ў 2010 годзе. Будаўніцтва Тураўскага малочнага камбіната стала часткай Дзяржаўнай праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся. Сёння камбінат па праве лічыцца адным з горадаўтваральных у Тураве і Жыткавіцкім раёне. Больш за 80% прадукцыі, што выпускаецца тут, паступае на знешнія рынкі. На бягучы момант магутнасці разлічаны на перапрацоўку больш за 700 тон малака ў суткі. Прадукцыя прадстаўлена на рынку пад брэндамі Bonfesto, Bonfesto CooKіng і «Басни о сыре». Яе ведаюць і цэняць спажыўцы, таму што сярод асноўных канкурэнтных пераваг — выкарыстанне высакаякаснай сыравіны, бяспека, натуральнасць, шырокі асартымент, аптымальная цана.

У ходзе цырымоніі ўручэння ключоў ад новай тэхнікі начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Шастайла адзначыў, што папаўненне аўтапарку ўзмоцніць надзейнасць і аператыўнасць праваахоўнікаў, паколькі забеспячэнне грамадскага парадку ў многім залежыць не толькі ад прафесійнай падрыхтоўкі і самаахвярнасці байцоў атрада міліцыі асобага прызначэння, але і ад тэхнікі, якая знаходзіцца ў іх распараджэнні.

А кіраўніцтва Тураўскага малочнага камбіната будзе працягваць рабіць добрыя справы і ў будучыні, тым самым уносіць свой уклад у незалежную і эканамічна ўстойлівую, квітнеючую і бяспечную Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.