Вы тут

Надвор'е: Ліпень можа стаць самым дажджлівым месяцам


Ліпень у нашай краіне амаль заўсёды быў самым гарачым месяцам. У гэтым сезоне, падобна, ён стане і самым дажджлівым. Ва ўсякім выпадку, у найбліжэйшыя дні аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў нас менавіта з-за моцных ліўняў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота з адкрытых крыніц

У пятніцу ўмовы надвор’я будуць вызначаць атмасферныя франты. Чакаецца воблачнасць з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу па ўсходзе месцамі моцныя ліўні. Ноччу па ўсходзе, днём месцамі чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад 11 да 17 градусаў цяпла, а максімальная днём складзе 19–25 градусаў. Атмасферны ціск будзе расці.

У суботу надвор’е вызначыць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпературны фон будзе максімальна кантрасным: калі ўначы будзе адносна холадна — ад 7 да 13 цяпла, то максімальная тэмпература днём дасягне 22–29 градусаў вышэй за нуль.

Ліпень зноў возьме надвор’е ў свае «гарачыя рукі» ў нядзелю. У гэты дзень у асноўным адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплых паветраных мас, якія распаўсюдзяцца з паўднёвага захаду Еўропы. Аднак днём у паўночна-заходніх і заходніх раёнах надвор’е будзе вызначаць франтальны раздзел. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём у паўночна-заходніх і заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы 12–19 градусаў, а максімальная днём — 25–32 цяпла.

Згодна з папярэднім прагнозам, у панядзелак атмасферны фронт працягне павольна перамяшчацца праз нашу краіну, і дажджы ўжо распаўсюдзяцца ў большасці раёнаў. Пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў месцамі яны будуць дасягаць крытэрыяў моцных, суправаджацца навальніцамі і моцным парывістым ветрам. У далейшым з ростам атмасфернага ціску інтэнсіўнасць дажджоў і плошча іх распаўсюджвання стануць меншымі.

У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 13 да плюс 20 градусаў, а ўдзень — ад плюс 20 градусаў на паўночным захадзе да плюс 32 градусаў на паўднёвым усходзе краіны.

У аўторак месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Уначы чакаецца плюс 11–18 градусаў, а ўдзень — плюс 23–29 градусаў.

У сераду надвор’е будзе пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць плюс 11–18 градусаў, а ўдзень ад плюс 25 градусаў да 32 спёкі.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Цёплыя грыбныя дажджы

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.