Вы тут

НХЛ умацавалася беларускімі хакеістамі


18-гадовы хакеіст з беларускага райцэнтра пакарае за акіянам Нацыянальную хакейную лігу. Камусьці такі сцэнарый можа здацца казкай, але з ужо тыдзень як гэта рэальнасць Арцёма Ляўшунова. На мінулым тыдні на драфце НХЛ-2024 абаронца быў абраны пад другім нумарам клубам «Чыкага Блэкхоўкс». 


Драфт НХЛ — гэта цырымонія, падчас якой клуб лігі замацоўваюць за сабой правы на маладых гульцоў, часцей за усё з юніёрскіх ліг Паўночнай Амерыцы, а таксама з еўрапейскіх чэмпіянатаў. Кожная каманда па чарзе выбірае гульца, які адразу ж замацоўваецца за клубнай сістэмай. У клубаў НХЛ няма сваёй маладзёжнай сістэмы, таму ім прыходзіцца папаўняць састаў з юніёрскіх ліг. Арцём Ляўшуноў стаў першым беларусам у гісторыі з топ-3 драфту НХЛ. У гісторыі выступленняў беларусаў у НХЛ толькі два нашы гульцы траплялі ў топ-10. У 1996-м годзе Руслан Салей быў абраны пад агульным 9-м нумарам «Анахаймом», у 2003 годзе пад нумарам 10 «Манрэалем» быў абраны Андрэй Касціцын. 

«Што ж, нарэшце мяне задрафтавалі, я чакаў гэтага моманту 18 гадоў. Нарэшце мяне нехта абраў, ды і не нехта, а „Чыкага“. Цяпер гэта рэальнасць, ёсць пачуццё, што спраўдзілася мара. Так, зараз гэта ўжо рэальнасць. Што адчуваў сёння? Вядома, гэта быў не зусім звычайны дзень для мяне, я шмат думаў аб драфце, і вось я тут, мяне выбралі, так што жыццё працягваецца, але я праўда вельмі шчаслівы, што ўсё склалася так», — дзяліўся эмоцыямі Арцём Ляўшуноў. 

Маладога абаронцу хакейныя эксперты параўноваўць з легендай нашага хакея Русланам Салеем, які гуляў на такой жа пазіцыі. Спецыялісты сходзяцца на меркаванні, што ў яго вялікая хакейная будучыня. Арцём Ляўшуноў заявіў аб сабе яшчэ ў Беларусі, калі гуляў у юніёрскай зборнай. У 15 гадоў у адным з матчаў ён набраш шэсць ачкоў, уключаючя хэт-трык. На хакеіста звярнулі ўвагу скаўты з НХЛ, яго запарашалі ў «Дынама-Мінск». Але ў 16 гадоў хлопец накіраваўся пакараць Амерыку. Мінулы сезон ён абараняў хакейны гонар Мічыганскага ўніверсітэта, якому дапамог выйграць канферэнцыю Big Ten і быў прызнаны лепшым абаронцам канферэнцыі. 

«Мяркую, мы атрымалі поўны пакет у адным гульцу. У атацы Ляўшуноў можа весці наступленне, у яго класнае катанне, ён супермабільны, агрэсіўны, у яго добрыя габарыты, ён моцны фізічна. І гэта яшчэ далёка не ўсе яго перавагі. А самае галоўнае — яму яшчэ ёсць, куды расці, таму наперадзе нас чакае шмат добрага, і гэта інтрыгуюча. Арцём здольны зрабіць нашу каманду нашмат лепш», — сказаў Кайл Дэвідсан, генеральны менеджар «Чыкага». 

«Віншую Арцёма Ляўшунова з гістарычным для нашай краіны дасягненнем! У мінулым годзе мы гаварылі аб рэкордзе па колькасці выбраных на драфце НХЛ гульцоў, сёння мы гаворым пра якасны рэкорд: чацвёрты беларус у першым раундзе драфта НХЛ, самы высокі пік у гісторыі. Яшчэ будучы ў інстытуце зборных, Арцём вылучаўся сваёй гульнёй. Ён быў добры ў абароне і нападзенні, і невыпадкова ўжо ў 16-гадовым узросце дэбютаваў у нацыянальнай камандзе. Галоўнае — не спыняцца, а працягваць працаваць і атрымліваць як мага больш задавальнення ад любімай гульні. Чакаем найхутчэйшага дэбюту ў НХЛ!», — адзначыў Дзмітрый Баскаў, старшыня камісіі Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

У трэцім раундзе драфта «Вашынгтон» пад 75-м нумарам абраў 17-гадовага нападаючага Іллю Протаса, малодшага брата Аляксея Протаса, які адыграў за сталічную каманду ўжо тры сезоны. Цяпер віцебскія хакеісты будуць разам гуляць у адной камандзе. «Гэта выдатна, мара спраўдзілася. Быць у „Вашынгтоне“ побач з братам — гэта нешта асаблівае, так што ўсё класна!», — падзяліўся эмоцыямі Ілья Протас. 

«Яны проста велізарныя, абодва — вельмі габарытныя хлопцы. Я думаю, што ў малодшага брата, якога мы ўзялі на драфце, катанне, можа быць, нават крыху лепш, чым было ў старэйшага ў тым жа ўзросце. У іх абодвух — добрыя рукі, яны абодва — вельмі разумныя і, як мы ўжо казалі, абодва вельмі, вельмі вялікія хлопцы. Я ведаю, што браты вельмі блізкія. Калі мы размаўлялі з Іллём на мінулым тыдні ў лагеры ў Фларыдзе, ён сказаў, што браты абмяркоўваюць адзін з адным аб кожны матч, незалежна ад таго, хто з іх гуляе. Гэта даволі крута, — сказаў Рос Махоўні, генеральны менеджар «Вашынгтона». 

Трэцім беларусам, абраным на драфце НХЛ, стаў 19-гадовы варатар Павел Майсевіч. Яго пад 83-м нумарам забраў «Вегас». Хакеіст ужо паспеў адзначцца гульнёй за юнацкую зборную Беларусі. Папярэдні сезон хакеіст правёў у піцерскім СКА, з якім паспеў дэбютаваць у КХЛ, а таксама разам са СКА-1946 заваяваў Кубак Харламава. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота ФХБ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.