Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. У пачатку тыдня не варта цешыць сябе лёгкім поспехам і будаваць радасныя планы. Як бы спрыяльна ні ішлі справы, спадзявацца можна выключна на ўласныя сілы. Ніхто не жадае вам зла, проста акалічнасці будуць складацца самым мудрагелістым чынам і пра вас могуць забыцца. Калі ёсць магчымасць, лепш узяць водпуск і адправіцца ў рамантычнае падарожжа. Нядзеля настроіць на летуценны лад.


Фота pexels.com

Цялец. На гэтым тыдні трэба займацца толькі тымі справамі, якія ўжо даўно распачатыя і патрабуюць працягу. У выхадныя больш увагі аддайце сям'і і добраўпарадкаванню дома. Цяпер вам супрацьпаказана пасіўнасць, але ў той жа час неабходна захоўваць асцярожнасць і быць вельмі ўважлівым у любой справе. Пятніца — удалы дзень для ўсіх відаў інтэлектуальнай дзейнасці.

Блізняты. Добры тыдзень. Атрымаеце тое, да чаго даўно імкнуліся. Нават калі ваша праца — гэты працэс, не вельмі цікавы збоку, для вас ён апынецца захапляльным і займальным. Яго вынікам стануць адчувальны прыбытак і з'яўленне прывабных перспектыў. У пятніцу вас чакае гарачае любоўнае спатканне.

Рак. На гэтым тыдні рэкамендуецца вылучыць з усіх спраў галоўную і з усёй уласцівай вам упартасцю сканцэнтравацца на ёй. Нават самае няпростае пытанне не выстаіць пад вашым напорам. Не прыкладваючы асаблівых намаганняў, зможаце аказацца самым абаяльным і прывабным для навакольных. Не лунайце ў аблоках, будзьце больш уважлівымі і сабранымі і думайце, перш чым дзейнічаць.

Леў. Можа ўзнікнуць адчуванне, што ад вас занадта шмат патрабуюць і занадта мала вам даюць. У першай палове тыдня трэба больш старанна выконваць прафесійныя абавязкі, пераадольваючы таемнае супраціўленне. Спрыяльны час для змены работы. У сямейным жыцці пажадана не даводзіць спрэчкі да канфліктнай сітуацыі, даказваючы свой пункт гледжання, не чуючы навакольных.

Дзева. На гэтым тыдні давядзецца адстойваць свае погляды. Задача хоць і высакародная, але часам вельмі стамляльная. Трымайцеся за тое, што лічыце найбольш важным, але не адмаўляйцеся пайсці на саступкі ў дробязях. Будзьце добрыя і прадбачлівыя, але не ўзвальвайце на сябе чужыя паўнамоцтвы, падзякі не рушаць услед. Варта праявіць актыўнасць, а не адседжвацца ў куце. Узаемаразуменне і справядлівае размеркаванне сямейных абавязкаў дазволяць пазбегнуць канфліктных сітуацый.

Шалі. Панядзелак спрыяльны для навуковых даследаванняў і новых адкрыццяў. Чым менш амбіцый у кар'ерным пытанні вы выявіце на гэтым тыдні, тым больш паспяховымі будуць дасягненні пры мінімальным выдатку сіл і нерваў. У суботу вам, падобна, давядзецца папрацаваць, але вынік акупіць затрачаныя сілы. У нядзелю не рэкамендуецца займацца справамі, якія патрабуюць вялікай адказнасці.

Скарпіён.Тыдзень можа надзяліць вас незвычайнай працаздольнасцю, усё будзе ісці спарней у вашых руках. І начальства адзначыць вашу стараннасць. Варта пераключыцца на навуковую працу, якая адкрые вельмі цікавыя далягляды. Разбіраючыся з праблемамі, можаце смела скарыстацца дапамогай блізкага сябра. У асабістым жыцці адбудуцца важныя перамены.

Стралец. На гэтым тыдні не варта планаваць штосьці сур'ёзнае, акрамя, вядома, падрыхтоўкі да надыходзячага адпачынку. На працы міжасобасныя адносіны выйдуць на першы план, у вашых руках як шчаслівае вырашэнне старых канфліктаў, так і рызыка стварэння новых праблем. Праявіце далікатнасць.

Казярог. Вакол вас будзе насычанае інфармацыйнае поле, так што будзеце ледзь паспяваць пераварваць новыя звесткі, што паступаюць з усіх бакоў. Ад аб'ёму выкананай працы будзе залежаць узнагарода, якую вы атрымаеце. Аднак не забывайце пра адпачынак і не працуйце на шкоду здароўю. Лідарам быць нялёгка. Не трэба вінаваціць толькі сябе, калі разладзіліся любоўныя адносіны, гэта заўсёды залежыць ад дваіх.

Вадаліў. На гэтым тыдні пажадана захоўваць спакой і разважлівасць, гаварыце менш і лепш захоўвайце свае і чужыя таямніцы. Тады многія вашы праблемы вырашацца. У панядзелак самы час здзейсніць чарговы рывок па кар'ернай лесвіцы, а вось якім чынам гэта зрабіць, падкажа інтуіцыя. У сераду ў мітусні працоўнага дня рызыкуеце прапусціць важны званок. У суботу надыходзіць перыяд спрэчак і канфліктаў, так што паспрабуйце не правакаваць на гэта навакольных.

Рыбы. Работы будзе шмат, прычым самай разнастайнай, таму адна з важных задач тыдня — дакладна ўсё спланаваць, каб паспець зрабіць больш. У аўторак лепш займацца штодзённымі справамі і не ствараць  нічога новага. У сераду старайцеся не прымаць паспешлівых рашэнняў. У выхадныя варта адправіцца ў падарожжа.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.