Вы тут

На «Кургане Славы» вызначылі лепшых супрацоўнікаў МНС


5 ліпеня на мемарыяльным комплексе «Курган Славы» адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод і перадачы пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі падраздзяленням МНС, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Карэспандэнт «Звязды» таксама наведала знакавае месца.


Кіраўніцтва і работнікі МНС, тэрытарыяльных і цэнтральнага аддзелаў па НС, курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, а таксама ганаровыя госці, сярод якіх старшыня БГА «Выратавальнік» Аляксандр Кудрашоў і міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве.

«У многіх нашых падраздзяленнях прайшлі знакавыя падзеі па ўвекавечанні памяці герояў. Так, напрыклад, у Карэлічах мы ўсталявалі памятны знак, прысвечаны знакамітаму подзвігу Мікалая Гастэлы — Герою Савецкага Саюза, якому было ўдастоена гэтае званне пасмяротна», — распавёў
кіраўнік выратавальнага ведамства.

Дзяржаўных узнагарод былі ўганараваны восем работнікаў МНС, сярод якіх тры медалі «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый»,
тры медалі «За выратаванае жыццё» і дзве Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Вадзім Сіняўскі перадаў на ўзбраенне ў Гомельскае і Брэсцкае ўпраўленні па надзвычайных сітуацыях 12 аўтацыстэрнаў, адзін лятальны апарат «Аўтажыр», які паступіць у распараджэнне беларускім авіятарам, а таксама два легкавыя аўтамабілі ў Дзяржаўную інспекцыю па маламерных суднах. «Мы лічым, што гэта самыя лепшыя ўзоры, якія паступаюць у падраздзяленні для забеспячэння бяспекі нашых людзей», — запэўніў міністр.

У завяршэнне мерапрыемства на Алеі герояў было высаджана яшчэ адно памятнае дрэва ў гонар Героя СССР Мікалая Гастэлы. Да вайны ён стаў камандзірам пажарнай дружыны Мурамскага паравозабудаўнічага завода.

«Сёння яшчэ знакавая дата для самога Кургана Славы. Роўна 55 гадоў таму адбылося яго адкрыццё. За гэтыя гады да яго не зарастае народная сцежка. Курган Славы быў прысвечаны велічнаму подзвігу байцоў Чырвонай Арміі, беларускіх партызан, якія пазбавілі нашу зямлю ад ворага. За перыяд з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года не толькі вызвалілі сучасную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, але яшчэ і часткі Літвы з горадам Вільняй, Латвіі, землі Польшчы і выйшлі фактычна на мяжу Германіі», — падзяліўся цікавым фактам міністр па надзвычайных сітуацыях.

Тым часам

Каманда Мінскай вобласці стала пераможцам XIX Рэспубліканскага дзіцячага палявога лагера МНС «Выратавальнік». У перыяд з 1 па 5 ліпеня на тэрыторыі кемпінга «Клёвае месца» ў Вілейскім раёне спаборнічалі за званне лепшай наймацнейшыя каманды з Мінскай вобласці, горада Мінска і ліцэя МНС. Каманда «Ястрабы» з Нясвіжа прадэманстравала выдатную сумесную працу і змагла атрымаць уражальную перамогу.

Кацярына УРБАН,
Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.