Вы тут

Наталля Качанава сустрэлася з дэпутатамі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў


Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што такія сустрэчы праходзяць на рэгулярнай аснове: Савет Рэспублікі, як каардынуючы орган дэпутацкага корпуса ўсіх узроўняў, своечасова расстаўляе акцэнты ў рабоце народных выбраннікаў у адпаведнасці з даручэннямі Прэзідэнта, а таксама надзённымі пытаннямі, якія патрабуюць аператыўнага вырашэння.


Фота: БелТА

Перш за ўсё Наталля Качанава адзначыла, што дэпутацкая дзейнасць надзвычай важная і адказная. А дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета — удвая, бо гэта сталіца, гэта вялікі горад і трэба дайсці літаральна да кожнага, максімальна хутка рэагаваць на сітуацыю, якая мяняецца штодзённа і штогадзінна. Людзі павінны бачыць свайго дэпутата, яго работу. Не можа быць ніякіх перашкод для стасункаў з выбаршчыкам і тым больш фармалізму пры разглядзе зваротаў. Таксама важкі аспект станоўчай дзейнасці — абавязковае валоданне актуальнай інфармацыйнай павесткай. Дэпутат абавязаны трымаць руку на пульсе падзей, як агульнадзяржаўных, так і гарадскіх у дадзеным выпадку.

Тым больш што гэты год вельмі насычаны: прайшлі выбары ў мясцовыя Саветы, Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. На сёння выбраны дэпутаты ўсіх узроўняў — гэта 12,5 тысячы чалавек. Сваю дзейнасць пачалі 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 60 членаў Савета Рэспублікі новага склікання. Сфарміраваны ўсе арганізацыйныя структуры, у адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй прыведзены ўсе заканадаўчыя дакументы. Застаецца толькі плённа працаваць. Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што дадатковую адказнасць на дэпутатаў накладвае тое, што яны з’яўляюцца дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу, які сёлета набыў канстытуцыйны статус.

А для эфектыўнасці той работы дэпутаты павінны наладзіць шматбаковае і канструктыўнае ўзаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі. Тым больш што самі народныя выбраннікі — члены і Белай Русі, і Беларускага саюза жанчын, і іншых аб’яднанняў. Толькі сумеснай працай, сумеснымі намаганнямі можна дасягнуць патрэбных вынікаў.

«Гэта вельмі важна. Наша сіла ў адзінстве і ўзаемадзеянні. Мы павінны ўсе разам працаваць на тыя задачы, якія стаяць перад намі, якія перад намі паставіў Прэзідэнт нашай краіны», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Уладзімір ВЯРЭНІЧ

Выбар рэдакцыі

Парламент

Якія на сёння існуюць праблемы ў будаўнічай сферы?

Якія на сёння існуюць праблемы ў будаўнічай сферы?

Патрабаванні спрошчаны, адказнасць павышана.

Адукацыя

Мікалай Раманюк: Нашы студэнты — мэтанакіраваныя і ўпэўненыя ў сваім выбары

Мікалай Раманюк: Нашы студэнты — мэтанакіраваныя і ўпэўненыя ў сваім выбары

Рэктар БДАТУ — пра тое, якія метады і тэхналогіі навучання зробяць выпускнікоў ВНУ запатрабаванымі на вытворчасці?

Рэлігія

«Перазагрузка» ўласнага жыцця

«Перазагрузка» ўласнага жыцця

Настаяцель прыхода храма свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага — пра тое, што здольная даць споведзь кожнаму з нас.