Вы тут

Юныя навукоўцы знаёмяцца з айчыннай літаратурай


У філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выключна добрыя адносіны з настаўніцтвам, школьнікамі, кіраўніцтвам Воранаўскага раёна. 


У гэтым багатым на гісторыю краі выкладчыкі ВНУ разам са студэнтамі ладзяць на працягу многіх гадоў фальклорную практыку. Універсітэцкія мовазнаўцы і літаратуразнаўцы дапамагаюць у выданні мастацкіх твораў школьнікаў і настаўнікаў. 

А зусім нядаўна ў школьным аздараўленчым лагеры «Навука», у якім сабраліся разам прызёры алімпіяд з Воранава і ўсяго раёна, а таксама іх настаўнікі, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аліна Сабуць прэзентавала сваю кнігу «Наперад ісці чалавеку гуманнаму»: беларуская мастацкая публіцыстыка XX — XXI стагоддзяў».

Кніга А. Сабуць пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда». Пра гэтую працу шмат пісалі ў друку. Ды і бібліятэкі, школы Воранаўскага раёна раней набылі гэтае выданне. Так што, размова пра кнігу была зацікаўленая. Аліна Эдмундаўна распавяла ўвогуле пра сваю навуковую і мастацкаую творчасць, падзялілася ўражаннямі ад прачытання твораў сучасных пісьменнікаў, у тым ліку — і літаратараў Гродзеншчыны. На сустрэчы ў летніку «Навука» выступіў і кандыдат філалагічных навук Руслан Казлоўскі. 

Відавочна, што такога характару імпрэзы спрыяюць прафесійнаму выбару школьнікаў, развіццю іх уяўленняў пра сваю будучыню. І, пэўна ж, і надалей вучні з Воранаўскага раёна будуць папаўняць студэнцкія шэрагі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, філалагічнага факультэта — найперш. 

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.