Вы тут

«З адною думкаю аб шчасці Беларусі...»


6 ліпеня ў рамках традыцыйных Купалаўскіх дзён, у парку імя Янкі Купалы ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка народнаму паэту Беларусі з нагоды 142-годдзя з дня яго нараджэння.


Дырэктар дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская

Урачыстасці прадоўжыліся ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка», дзе адбылося свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі...» арганізаванае сумесна з Маладзечанскім райвыканкамам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

Прагучалі вершы класіка ў выкананні беларускіх паэтаў. Песні і танцы прадставілі фальклорныя калектывы Маладзечанскага раёна, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.

Для гасцей свята быў разгорнуты кірмаш рамёстваў.

Свята атрымалася!

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.