Вы тут

Праходзіць марафон сустрэч з пісьменнікамі


Лета, школьныя канікулы — яшчэ і магчымасць для юных чытачоў адкрыць новыя кнігі. А ў выпадку, калі кнігі пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда», то пазнаёміцца і з пісьменнікамі, аўтарамі кніг, адрасаваных юнаму чытачу. 


Сумесна з ААТ «Белкніга» Выдавецкі дом «Звязда» арганізоўвае ў ліпені шэраг сустрэч з дзіцячымі пісьменнікамі ў кнігарні «Светач» у Мінску па адрасе: праспект Пераможцаў, 11. Першая з сустрэч пройдзе ўжо заўтра, 9 ліпеня, а 11-й гадзіне (дарэчы, усе прэзентацыі кніжных навінак прызначаны на гэты час). У дыялогу з хлопчыкамі і дзяўчынкамі — паэт Дзмітрый Мікалаеў. Ён раскажа пра сваю кнігу «Жизнь котёнка Василия, или одна сплошная катаВасия».

А праз дзень — 10 ліпеня — да чытачоў і пакупнікоў са сваёй кнігай «Тринадцать перевоплощений» прыйдзе паэтэса, празаік Валянціна Драбышэўская. 

31 ліпеня са сваім зборнікам вершаў «Слоны с луны» школьнікаў пазнаёмімць лаўрэат Прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімір Мазго. Ужо ў першы дзень жніўня (таксама а 11-й гадзіне) у кнігарню «Светач» з расповядам пра кнігу «Курносик и Пушинка» зазірне Міхаіл Дзеравянка. 

Дарэчы, у бліжэйшы час у Выдавецкім доме «Звязда» пабачаць кнігі вядомых дзіцячых пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова, Іны Фраловай, Алены Стэльмах, Генадзя Аўласенкі, Жанны Міус, Таццяны Дземідовіч, Міколы Чарняўскага, Алеся Карлюкевіча і іншых сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў. Гэтыя выданні прыгожа аформлены лепшымі кніжнымі графікамі нашай краіны. Кнігі можна заўсёды знайсці ў кнігарнях ААТ «Белкніга» і ў кнігарні «Акадэмкніга» ў Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, д. 72. 

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.