Вы тут

У Цындаа адкрыўся Форум ШАС


Форум краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па зялёным развіцці адкрыўся ў прыморскім горадзе Цындаа, што ў правінцыі Шаньдун на ўсходзе Кітая.


Тэма глабальнага мерапрыемства, на якое з’ехаліся прадстаўнікі дзясяткаў краін, «Крочыць па шляху зялёнага развіцця поруч, прасоўваць гарманічнае суіснаванне чалавека і прыроды». Форум насамрэч гістарычны для нашай краіны — упершыню яна ўдзельнічае ў якасці паўнамоцнага члена ШАС, які набыла літаральна некалькі дзён таму назад. Генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Мін шчыра вітаў наша далучэнне да прадстаўнічай «сям’і ШАС», якая цяпер аб’ядноўвае звыш трох мільярдаў чалавек. Нагадаем, што Беларусь стала дзясятай дзяржавай-членам глабальнай арганізацыі.

Як заўважыў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Іван Прыходзька, вельмі важна слухаць і чуць адзін аднаго — ШАС дае такую магчымасць. У нашай краіне пабудова зялёнай эканомікі сярод асноўных дзяржаўных прыярытэтаў. Вялікая ўвага надаецца пашырэнню найноўшых тэхналогій, якія дазваляюць зменшыць уздзеянне вытворчай дзейнасці на прыроду. «У Беларусі актыўна развіваецца электратранспарт і адпаведная інфраструктура, пашыраецца зялёнае будаўніцтва, адбываецца лічбавая трансфармацыя эканомікі», — падкрэсліў Іван Прыходзька.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст удзельнікам форума краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Кітайскі лідар адзначыў, што ахова экалагічнага асяроддзя і садзейнічанне зялёнаму развіццю — гэта кансэнсус краін ШАС. У апошнія гады КНР прытрымліваецца канцэпцыі " Празрыстыя воды і зялёныя горы — бясцэнны скарб«, захоўваючы прыхільнасць шляху цывілізаванага развіцця, які характарызуецца развіццём вытворчасці, заможным жыццём насельніцтва і здаровай экалогіяй, дзякуючы чаму ў будаўніцтве «выдатнага Кітая» былі дасягнуты велізарныя поспехі, якія прыцягнулі ўвагу ўсяго свету.
КНР спадзяецца на нарошчванне абменаў і супрацоўніцтва з усімі бакамі ў галіне зялёнага развіцця праз цяперашні форум, каб садзейнічаць устойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю ўсіх краін і садзейнічаць гарманічнаму суіснаванню чалавека і прыроды. Сі Цзіньпін нагадаў, што Кітай днямі прыняў ратацыйнае старшынства ў ШАС, якая служыць узорам новага тыпу міжнародных адносін і рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Як заўважыў старшыня КНР, Кітай гатовы працаваць з усімі бакамі, каб развіваць «Шанхайскі дух», умацоўваць згуртаванасць і ўзаемадзеянне, садзейнічаць зялёнаму развіццю, агульнымі намаганнямі ствараць новы раздзел агульнага развіцця і сумесна будаваць яшчэ больш цесную супольнасць адзінага лёсу ШАС.
Ініцыятыва правядзення тэматычнага форуму па зялёным развіцці належыць Сі Цзіньпіну, які вылучыў яе летась. 2024-ты на прасторы ШАС абвешчаны Годам экалогіі, што падкрэслівае важнасць міжнароднага супрацоўніцтва па адпаведным трэку. Як адзначыла намеснік старшыні Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага касультацыйнага савета Кітая, старшыня Кітайскага камітэта ШАС па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтву Шэнь Юэюэ, зялёнае развіццё стала новым драйверам імклівага руху Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Актуальны кірунак спрыяе эканамічнаму росту дзяржаў вялікай «шанхайскай сям’і», а значыць паляпшаецца дабрабыт людзей.

Гэта адказ на сур’ёзныя выклікі сучаснасці, якія звязаны са змяненнем клімату і пашырэннем прыродных катаклізмаў. Яны ў тым ліку прыводзяць да змяншэння водных рэсурсаў і праблем з забеспячэннем харчаваннем. Як заўважыў Чжан Мін, проста жыццёва неабходна наладжваць плённае супрацоўніцтва ў галіне экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя. На форуме была прынята ініцыятыва аб стварэнні партнёрскіх адносін па зялёным развіцці ў мэтах сумеснага прасоўвання ўстойлівага развіцця.

Мікалай ЛІТВІНАЎ.
Цындаа.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.