Вы тут

Прэм’ерай балета «Папялушка» скончыўся тэатральны сезон у Вялікім тэатры Беларусі


Прэм’ерай балетнага спектакля «Папялушка» на музыку Сяргея Пракоф’ева скончыўся тэатральны сезон у Вялікім тэатры Беларусі.


У рэпертуары тэатра была патрэбная такая казка для сямейнага прагляду. І прэм’ерныя спектаклі, нягледзячы на летнюю спякоту, сабралі поўныя глядацкія залы.

Бацькі ўспомнілі як у іх жыцці пачыналіся першыя рамантычныя адносіны, а дзеці — пагрузіліся ў атмасферу чараўніцтва. У аўтарскай версіі вяршэнствавала ідэя, што ўжо бабуля Папялушка успамінае пра тое, што было ў часы яе маладосці і распавядае гісторыю свайго кахання ўнукам, перадаючы сямейныя каштоўнасці.

Стварылі спектакль дыпламант Міжнароднага конкурсу, дырыжор Юрый Караваеў, балетмайстар народны артыст Беларусі Канстанцін Кузняцоў і заслужаная артыстка Рэспублікі Юлія Дзятко, народны мастак Расіі Вячаслаў акунёў.

Галоўныя балетныя партыі выканалі народныя артысты краіны Ірына Яромкіна, Антон Краўчанка, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Людміла Хітрова, Марына Вежнавец, Юрый Кавалёў.

фота Віктара Драчова.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.