Вы тут

Галоўчанка наведае 9 ліпеня з рабочым візітам Екацерынбург


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведае 9 ліпеня з рабочым візітам Екацярынбург, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.


Фота: БелТА

Нагодай для візіту стала найбуйнейшая прамысловая выстава «ІНАПРАМ», якая праходзіць у Екацярынбурзе гэтымі днямі. Там прадэманстравана маштабная экспазіцыя з удзелам беларускіх прадпрыемстваў Made in Belarus. Беларуская экспазіцыя па колькасці навінак і прадстаўленых выставачных узораў не ўступае стэнду краіны-партнёра гэтага года Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і карыстаецца асаблівым попытам сярод прафесійных наведвальнікаў, рэзідэнтаў замежных кампаній і бізнес-супольнасці.

Раман Галоўчанка разам са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным і іншымі кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый агледзіць экспазіцыі выставы і возьме ўдзел у пленарнай сесіі «ІНАПРАМа».

Таксама падчас візіту ў Екацярынбург запланаваны сустрэчы прэм’ер-міністра Беларусі з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым і кіраўніком Башкартастана Радзіем Хабіравым.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.