Вы тут

Пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай адбылося чарговае пасяджэнне экспертнага савета


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праекты дакументаў, звязаныя з удасканаленнем сацыяльна значных пытанняў. У прыватнасці, яны датычацца ажыццяўлення дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян. Асаблівую ўвагу ўдзялілі прадастаўленню грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры ўзвядзенні, рэканструкцыі або набыцці жылых памяшканняў, мерах па ўдасканаленні будаўніцтва, узвядзення, рэканструкцыі жылля. 


Абмеркавалі і меры, якія прымаюцца па скарачэнні колькасці жылых дамоў, лецішчаў, будаўніцтва якіх не завершана і не закансервавана. На парадку дня — і адчужэнне жылых дамоў у сельскай мясцовасці, удасканаленне работы з пустымі дамамі, крэдытаванне фізічных асоб, у тым ліку за кошт прадастаўлення ім мікрапазык, а таксама павышэнне ўзроўню абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг. Традыцыйна ў абмеркаванні прыняла ўдзел шырокае кола экспертаў.

Што датычыцца прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры ўзвядзенні, рэканструкцыі або набыцці жылля, Старшыня Савета Рэспублікі лічыць, што трэба зрабіць зручны і зразумелы дакумент — пакетным прынцыпам. «Гэта будзе нядрэнны нарматыўны прававы акт, але мы павінны разумець, для чаго мы ўносім гэтыя праўкі, — заўважыла Наталля Качанава. — Мы ўносім гэтыя праўкі, каб улічваць меркаванне мясцовых органаў улады, якія сёння бачаць шэраг праблем у сферы будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай. Хтосьці не можа ўзяць крэдыт, бо ў яго ёсць лецішча ў сельскай мясцовасці (яно ўлічваецца, і ты ўжо не маеш патрэбу ў жыллі) або табе налічаць такую суму, што ў чалавека няма такой магчымасці. Таму нам трэба зыходзіць з трох асноўных пасылаў. Найперш для чаго мы ўносім гэты праўкі? Для таго, каб людзі маглі будавацца. Асабліва ў рэгіёнах, малых населеных пунктах. Бо такая наша палітыка, накіраваная на рэгіянальнае развіццё. Таму зыходзячы з гэтай задачы, нам трэба зыходзіць і з таго, што скажуць калегі, якія працуюць на месцах, бо мы разумеем, што ёсць праблемы. Калі мы хочам будаваць жыллё ў малых гарадах і замацоўваць там спецыялістаў, мы павінны ствараць там умовы».

Як паведаміў у размове з журналістамі міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, на экспертным савеце разглядаліся змяненні ў шэраг указаў: у прыватнасці Указ № 13 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў», Указ № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў» і Указ № 215 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні будаўніцтва (узвядзення, рэканструкцыі) жылых памяшканняў». 

«Варта раздзяляць падыходы аб фарміраванні жыллёвай палітыкі і ўнясенне змяненняў ва ўказы, — звярнуў увагу міністр. —Сёння мы абмяркоўвалі канкрэтныя даручэнні кіраўніка дзяржавы аб неабходнасці дадатковай падтрымкі шэрагу катэгорый пры будаўніцтве жылля ў малых населеных пунктах і сельскай мясцовасці. Новаўвядзеннем з’яўляецца тое, што ўзмацняецца дзяржаўная падтрымка маладых сем’яў пры будаўніцтве жылля ў сельскай мясцовасці, маладых спецыялістаў, якія толькі пачалі асвойваць сваю прафесію ў такіх населеных пунктах».

Дарэчы, экспертны савет пры Савеце Рэспублікі працягвае работу ў абноўленым складзе. З пачатку восьмага склікання на яго разгляд паступіла каля дзесяці найважнейшых дакументаў, сярод якіх — праекты законаў «Аб змене законаў па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх», «Аб змене законаў па пытаннях ветэранаў», «Аб змене законаў па пытаннях адукацыі», «Аб лізінгавай дзейнасці» і інш. Вынікі праведзенай работы пацвярджаюць, што функцыянаванне дадатковага экспертнага «фільтра» дазваляе прымаць узважаныя і абдуманыя рашэнні, усебакова разглядаць прапанаваныя навацыі і ацэньваць патэнцыйныя рызыкі ад іх рэалізацыі на практыцы.

Усяго за ўвесь перыяд дзейнасці (з чэрвеня 2021 года па цяперашні час) экспертным саветам разгледжана больш за 260 дакументаў.

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.