Вы тут

Лукашэнка надзяліў Рагожніка паўнамоцтвамі віцэ-прэм’ера па пытаннях адносін з Расіяй


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік назначаны паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры Эканамічным савеце Садружнасці Незалежных Дзяржаў, спецыяльным прадстаўніком Беларусі па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД і АДКБ па сумяшчальніцтву. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.


Фота: БелТА

У адпаведнасці з указам Аляксандр Рагожнік надзелены паўнамоцтвамі намесніка прэм’ер-міністра па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы і адносін з Расіяй. Ён будзе ажыццяўляць каардынацыю дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду, прадстаўнікоў Беларусі ў органах Саюзнай дзяржавы, даваць ім абавязковыя для выканання ўказанні і кантраляваць іх рэалізацыю.

Пры гэтым Аляксандр Рагожнік нясе персанальную адказнасць за прасоўванне нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў Саюзнай дзяржаве і адносінах з Расіяй.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.