Вы тут

Надвор'е: Бліжэй да сярэдзіны ліпеня паветра распальваецца


Непрыкметна так, ціхай сапай, палова лета амаль ужо і прайшла. А ў нас з кожным днём становіцца ўсё гарачэй. І нават кароткачасовыя дажджы не дапамагаюць, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота з адкрытых крыніц

Сіноптыкі адзначаюць, што 10 і 11 ліпеня мы трапім у вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравана ў цёплай паветранай масе. Толькі днём 11 ліпеня па захадзе адаб’ецца ўплыў франтальнага раздзелу, які ссоўваецца з тэрыторыі Польшчы. Чакаецца пераменная воблачнасць.

У сераду пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Вецер усходняй чвэрці ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы 11–18 градусаў, а максімальная днём будзе дасягаць 25–32 градусы.

У чацвер сонца прыпячэ яшчэ мацней. У гэтыя суткі ноччу пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе дасягаць трапічных паказчыкаў — 13–20 цяпла, а дзённы максімум — 26–33 градусы.

У пятніцу ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 14 да плюс 21 градуса, а ўдзень — ад плюс 25 градусаў на поўначы, да плюс 34 градусаў на паўднёвым усходзе. Так, цёпла, але гэта толькі пачатак сапраўднай гарачай хвалі.

Паводле папярэдніх звестак сіноптыкаў, у гэтыя выхадныя напал тэмпературы абяцае яшчэ ўзмацніцца, і гэтаму нават не перашкодзяць летнія навальнічныя дажджы. У суботу, 13 ліпеня, пачнуцца суперцёплыя трапічныя ночы. У гэты дзень месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Уначы прагназуецца плюс 17–23 градусы. Днём тэмпература паветра будзе дасягаць 30–36 градусаў, і толькі месцамі будзе адносна камфортна — у раёне 26–29 градусаў.

Спякота працягнецца і ў нядзелю, калі месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць не менш за 17–23 градусы, а ўдзень — плюс 26–33 цяпла. Па поўдні і паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да плюс 36 градусаў. Будзьце асцярожныя, не забывайце пра галаўны ўбор і пітны рэжым.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.