Вы тут

Рыжанкоў правёў сустрэчу з загадчыкам Міжнароднага аддзела ЦК Кампартыі Кітая Лю Цзяньчаа


Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў 9 ліпеня правёў сустрэчу з загадчыкам Міжнароднага аддзела ЦК КПК Лю Цзяньчаа.​ Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі.


Фота: МЗС

Адбыўся паглыблены дыялог па пытаннях палітычнага супрацоўніцтва і іншых аспектах двухбаковых адносін Беларусі і Кітая. Абмеркавана ўзаемадзеянне ў рамках рэгіянальных арганізацый і на міжнароднай арэне.

Лю Цзяньчаа падкрэсліў важнасць далучэння Беларусі да ШАС, адзначыўшы, што такім чынам арганізацыя геаграфічна пашырылася на еўрапейскі кантынент.

Бакі канстатавалі супадзенне падыходаў аб неабходнасці пашырэння больш справядлівага шматпалярнага светаўладкавання.

Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што развіццё адносін з Кітаем з’яўляецца стратэгічным напрамкам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. «Нягледзячы на складаную міжнародную абстаноўку і напружаную геапалітычную сітуацыю, нашы краіны змаглі прадэманстраваць прыклад сапраўднага супрацоўніцтва, заснаванага на ўзаемнай павазе, разуменні і падтрымцы», — адзначылі ў МЗС.

Асобна абмеркаваны пытанні бяспекі і канфлікты ў еўразійскім рэгіёне. Пацверджана ўзаемнае разуменне неабходнасці прыкладання ўсіх магчымых намаганняў па іх урэгуляванні.

«Лю Цзяньчаа пазітыўна ацаніў узаемадзеянне па лініі ЦК КПК і Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, а таксама міжпартыйныя кантакты з беларускім бокам. Выказаў настроенасць на іх працяг і далейшае развіццё», — расказалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Максім Рыжанкоў запрасіў Лю Цзяньчаа прыняць удзел у якасці пачэснага госця ў канферэнцыі высокага ўзроўню па Еўразійскай бяспецы, якая запланавана да правядзення ў Мінску восенню бягучага года.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.