Вы тут

Азімы рапс на зерне ў Беларусі ўбралі з 14,1% плошчаў


Азімы рапс на зерне ў Беларусі ўбралі з 14,1% плошчаў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: БелТА

Азімы ячмень убраны на плошчы 184 тыс. га — гэта 69,9 працэнта да ўборачнай плошчы (да аналагічнай даты ў мінулым годзе — 30,4 працэнта), а намалочана 638,1 тыс. т (годам раней — 205,5 тыс. т ) з ураджайнасцю 34,7 ц/га. Азімы рапс на зерне ўбраны на 52,8 тыс. га, што складае 14,1 працэнта да ўборачнай плошчы (у мінулым годзе — 0,23 працэнта), а намалочана 112,3 тыс. т (на год раней 0,98 тыс. т ) з ураджайнасцю 21,3 ц/га. Лён выцераблены на плошчы 5,27 тыс. га (11,74 працэнта), калі ў мінулым годзе работы па гэтай культуры яшчэ не пачаліся.

Травы другога ўкосу скошаны на 533 тыс. га (50,5 працэнта ад плана). Убраны травы другога ўкосу на плошчы 471,6 тыс. га, што складае 88,5 працэнта да скошанага. Пасля першага ўкосу травы падкормлены на 281,8 тыс. га плошчаў, што складае 20,1 працэнта.

Нарыхтавана 9551,5 тыс. т сенажу — 71,7 працэнта да плана (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 330,9 тыс. т), 320,4 тыс. т сена (45,8 працэнта) і 234,7 тыс. т сіласу (1,14%). Травяных кармоў нарыхтавана 29,6 працэнта ад плана.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.