Вы тут

Беларусі і Свярдлоўскай вобласці цалкам рэальна дасягнуць 1 млрд тавараабароту


Беларусі і Свярдлоўскай вобласці цалкам рэальна дасягнуць $1 млрд тавараабароту. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У мінулым годзе Беларусь выступала краінай-партнёрам на выставе „ІНАПРАМ“. Мы правялі вялікую колькасць сустрэч і перагавораў, наведалі шмат прадпрыемстваў. І гэта, безумоўна, ужо прыносіць свой плён. У 2023 годзе мы нагандлявалі на $800 млн, прырост на 5% да ўзроўню 2022 года. Сёлета за пяць месяцаў наш тавараабарот склаў $365 млн, або плюс 12 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года. Пры захаванні такой дынамікі ўзаемнага гандлю Беларусі і Свярдлоўскай вобласці цалкам рэальна выйсці на рубеж $1 млрд. рэалізоўваць усе дасягнутыя дамоўленасці. Мы ўжо на справе перайшлі ад паставак неабходнай тэхнікі, абсталявання да рэальнай вытворчай кааперацыі», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён таксама згадаў аб сумесным беларуска-расійскім праекце па стварэнню лёгкага двухматорнага самалёта «Асвей». «Рады вас праінфармаваць аб дастаткова сур’ёзным этапе ў рэалізацыі гэтага праекта. Як вы памятаеце, гэта тэма нарадзілася фактычна з колаў у ходзе майго наведвання Уральскага завода грамадзянскай авіяцыі. Ужо падпісаны дагавор паміж АТ „УЗГА“ і беларускай арганізацыяй на праектаванне самалёта, выдадзена тэхнічнае заданне. Спецыялісты пачалі работу. Добрая ідэя, якая нарадзілася на екацярынбургскай зямлі, знайшла сваё практычнае ўвасабленне», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Нагодай для візіту кіраўніка беларускага ўрада ў Екацярынбург стала найбуйнейшая прамысловая выстава «ІНАПРАМ», якая праходзіць у Екацярынбургу гэтымі днямі. Там прадэманстравана маштабная экспазіцыя з удзелам беларускіх прадпрыемстваў Made in Belarus. Беларуская экспазіцыя па колькасці навінак і прадстаўленых выставачных узораў не ўступае стэнду краіны — партнёра гэтага года — Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў — і карыстаецца асаблівым попытам сярод прафесійных наведвальнікаў, рэзідэнтаў замежных кампаній і бізнес-супольнасці.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.