Вы тут

Выстаўка дыпломных работ выпускнікоў БДУКМ адкрылася ва «Універсітэце культуры»


З 9 па 23 ліпеня ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» працуе выстаўка дыпломных работ выпускнікоў факультэта мастацкай культуры кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДУКМ.


Тут можна азнаёміцца з дасягненнямі студэнтаў, якія створаны ў 2023-2024 вучэбным годзе. Выпускнікі прэзентуюць работы ў розных відах і напрамках сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, такія як: кераміка, ткацтва, батык і многія іншыя. Маладыя творцы стварылі прыгажосць пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры — вопытных майстроў і сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы.

Дарэчы, кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускі дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў больш за дваццаць пяць гадоў паспяхова ажыццяўляе педагагічную, выхаваўчую навукова-даследчую дзейнасць у галіне народнага мастацтва.

За гэты перыяд падрыхтавана значная колькасць спецыялістаў, якія займаюцца педагагічнай, творчай і навуковай дзейнасцю ў нашай краіне, працягваюць працу па адраджэнні, захаванні, развіцці і трансляцыі традыцыйнага народнага мастацтва ў сацыякультурнай cферы сучаснага грамадства.

Шырокі спектр тэм, шматграннасць тэхнік і ўнікальны стыль — на выстаўцы ў галерэі мастацтваў «Універсітэт культуры». Прыходзьце і захапляйцеся!

Яна ВАЛАСАЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.