Вы тут

Работа з людзьмі — прыярытэт


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэце. Да парламентарыя звярнуліся па пытаннях, якія датычацца адмовы ў пастаноўцы на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, запазычанасці па выплаце заработнай платы, атрымання большага па памеры зямельнага ўчастка, працаўладкавання, капітальнага рамонту дома, нямэтавага выкарыстання сродкаў рэспубліканскага бюджэту ўдзельнікамі ліквідацыі наступстваў на ЧАЭС, аказання паслуг ЖКГ, выканання заканадаўства аб занятасці, безнаяўных жыллёвых субсідый і інш. Міхаіл Русы дэталёва разабраўся ў кожнай сітуацыі, даў неабходныя тлумачэнні грамадзянам, мясцовым органам улады — адпаведныя даручэнні. Шэраг пытанняў узяты парламентарыем на кантроль. Таксама Міхаіл Русы ў рамках адзінага дня інфармавання сустрэўся з працоўным калектывам ДЛГУ «Петрыкаўскі лясгас». Галоўная тэма адкрытай размовы — «Беларусь — ад вызвалення да незалежнасці» (да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).


 Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў стаў удзельнікам цырымоніі ўшанавання лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года» Гомельскай вобласці. Высокую ўзнагароду парламентарый атрымаў на свяце ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. «Ганаровае званне «Чалавек года» — вялікі гонар для мяне! Выказваю велізарную падзяку за высокую ацэнку маіх заслуг, шчыра дзякую падпарадкаванаму асабоваму складу. Лічу, што гэтая ўзнагарода — вынік нашай сумеснай працы. Ад імя ваеннага камісарыята Гомельскай вобласці запэўніваю аб гатоўнасці да выканання ўскладзеных на нас задач», — адзначыў Андрэй Крываносаў.


Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў сустрэчу з прадстаўнікамі заканадаўчых органаў Расійскай Федэрацыі і абмеркаваў асноўныя кірункі супрацоўніцтва. Сваімі ідэямі для новых праектаў падзяліліся старшыня Бранскай абласной Думы Валянцін Субот і старшыня Смаленскай абласной Думы Ігар Ляхаў. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі заканадаўчай улады з Мурманскай, Калужскай, Ленінградскай, Пскоўскай, Омскай і Астраханскай абласцей. Магілёўшчына актыўна супрацоўнічае з шэрагам рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі па розных напрамках.


Член камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ігар Сяргееў сумесна з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Аляксандрай Міхеенка ў Быхаўскім раённым выканаўчым камітэце правялі прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян. «Работа з людзьмі — гэта адзін з важных кірункаў дзейнасці сенатара ў рэгіёне, грамадзяне звяртаюцца ў надзеі быць пачутымі. Нельга сказаць, што тая ці іншая сітуацыя вырашыцца імгненна, але кожнае пытанне будзе прапрацавана і на яго будзе дадзены адказ у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам», — падкрэсліў Ігар Сяргееў.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: iasic.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.