Вы тут

Жыхар Шчучынскага раёна скраў грошы знаёмых, завалодаўшы іх тэлефонамі


У Шчучыне суд вынес прысуд раней 8 разоў судзімаму мужчыну, які скраў грошы знаёмых, выкарыстоўваючы іх асабістыя дадзеныя. Пра гэта паведамляе БелТА па дадзеных Гродзенскага абласнога суда.


З 8 па 14 лютага 2024 года абвінавачаны паўторна, выкарыстоўваючы мабільныя тэлефоны, якія належаць пацярпелым, завалодаў іх асабістымі дадзенымі. З дапамогай іх ён ажыццяўляў уваход на сайт dengi.mts.by, дзе выдаваў сябе за ўладальнікаў абаненцкіх нумароў, падключаў паслугу аб прадастаўленні на асабісты рахунак названых абаненцкіх нумароў грашовых сродкаў у суме Br300. Такім чынам ён перавёў на ўласную банкаўскую аплатную карту Br900. У судовым пасяджэнні абвінавачаны цалкам прызнаў віну, але ад дачы паказанняў адмовіўся.

Прысудам мужчына прызнаны вінаватым у крадзяжы маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, здзейсненым паўторна. На падставе ч. 2 арт. 212 Крымінальнага кодэкса ён прысуджаны да пазбаўлення волі на 1 год 6 месяцаў без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. У адпаведнасці з ч. 1 арт. 73 КК да пакарання, прызначанага па дадзеным прысудзе, часткова далучана неадбытая частка пакарання па папярэднім прысудзе. Канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. У адпаведнасці з арт. 46-1 КК судом прыменена спецыяльная канфіскацыя сродку здзяйснення злачынства – мабільнага тэлефона маркі Vivo Y21, які належыць абвінавачанаму. Рашэнне суда не набыла законную моц і можа быць абскарджана і апратэставана ва ўстаноўленым парадку.

Прэв’ю: pexels.com.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.