Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Гатовы аказаць вам усялякую падтрымку


«Мы вельмі хочам зрабіць нешта карыснае для народа Зімбабвэ»

Спачатку ў Палацы Незалежнасці віталі першую лэдзі Зімбабвэ Аксілію Мнангагва. У сваёй краіне яна курыруе сферы аховы здароўя, падрыхтоўкі кадраў, арганізацыі дзіцячага харчавання. Беларусь актыўна дапамагае калегам з Зімбабвэ па гэтых напрамках. Адпаведныя дамоўленасці былі дасягнуты падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ ў 2023 годзе і затым падчас першага візіту Аксіліі Мнангагвы ў Беларусь. Гэтым разам з першай лэдзі прыехала дэлегацыя, у складзе якой прадстаўніцы самых розных сфер — горназдабыўчай, сельскагаспадарчай, банкаўскай, інфармацыйнай і турыстычнай. Іх чакае насычаная культурная праграма, у цэнтры якой наведванне міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Аднак у графіку дэлегацыі і нямала сустрэч рабочага характару, бо гуманітарнае супрацоўніцтва — добрая падтрымка для ўмацавання гандлёва-эканамічнага ўзаемадзення. 

«Я вельмі рады, што вы прыбылі да нас у дні славянскай культуры і маленькі кавалак зімбабійскай культуры прывезлі да нас. Вы нашы адносіны да вас і вашай краіны, да вашага Прэзідэнта добра ведаеце. Мы гатовы аказаць вам усялякую падтрымку і паслугі падчас вашага знаходжання ў Беларусі», — сказаў беларускі лідар, вітаючы гасцей. Ён нагадаў, што ў Беларусі чакаюць візіту Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы. Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што беларускі бок акажа ўсялякае садзейнічанне ў рэалізацыі ўсіх дамоўленасцей і планаў. 

«Ведаю, што вас суправаджаюць прадстаўнікі бізнес-колаў Зімбабвэ. Добра, што гэта жанчыны. Яны больш уважлівыя і глядзяць на ўсё найлепшае, што ёсць у Беларусі і на тое, што мы гатовыя рэалізоўваць сумесна з вамі ў тым ліку ў Зімбабвэ», — адзначыў Прэзідэнт. 

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Аксілія Мнангагва ўзяла на сябе вельмі цяжкую ношу і задачу, якая вельмі важная для Зімбабвэ — гэта ахова здароўя і дзіцячае харчаванне. «Будзьце ўпэўненыя, што ў гэтым плане мы заўсёды будзем побач з вамі і зробім усё неабходнае, каб палепшыць сітуацыю ў Зімбабвэ з медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і харчаваннем для дзяцей», — запэўніў беларускі лідар. Па яго словах, у Беларусі і Зімбабвэ вялікія сумесныя планы і ў іншых сферах: «Мы вельмі хочам працаваць у вашай краіне і зрабіць нешта карыснае для народа Зімбабвэ. Вы можаце разлічваць на нас».

У сваю чаргу Аксілія Мнангагва падзякавала Аляксандру Лукашэнку за падтрымку Зімбабвэ: «Як вам вядома, наша краіна таксама знаходзіцца пад санкцыямі. Таму мы асабліва высока цэнім тую падтрымку, якую вы нам аказаваеце». Яна адзначыла, што мабільны шпіталь, які перадаў беларускі бок, мае вялікае значэнне для Зімбабвэ. «Пасля атрымання гэтага абсталявання мы ўжо заўважылі змяненні ў здароўі нашага насельніцтва і асабліва жанчын», — расказала Аксілія Мнангагва.

У тэму

Размаўляючы з журналістамі першая лэдзі Зімбабвэ адзначыла, што Прэзідэнт Беларусі — сапраўдны мужчына і сапраўдны лідар. Аксілія Мнангагва заўважыла, што некаторыя сумесныя праекты Беларусі і Зімбабвэ актуальныя не толькі для гэтых дзвюх краін, але і для ўсяго Афрыканскага кантыненту. «У нашай гісторыі яшчэ не было прыкладаў супрацоўніцтва такога маштабу. Зімбабве мае ўнікальнае геаграфічнае размяшчэнне, і наша супрацоўніцтва з Беларуссю можа распаўсюдзіцца на іншыя краіны. І такі масштаб супрацоўніцтва сапраўды вельмі важны для нас. — сказала Аксілія Мнангагва. 

Сваімі планамі і ідэямі наконт супрацоўніцтва з Беларуссю падзяліліся і члены дэлегацыі, якія прыехалі разам з першай лэдзі. Мэрыт Мунцвембры ўзначальвае дэпартамент тэлевяшчання навін і агульных пытанняў Зімбабвійскай тэлерадыёкампаніі падкрэсліла, што ёй цікавы досвед беларускіх калег. «Мы бы хацелі пераймаць той досвед, які ёсць у беларусаў. Магчыма, праводзіць праграмы па абмене досведам, каб пераймаць тэхнічныя аспекты. Мы адзначылі гэта падчас размовы з Прэзідэнтам, і я хацела б яму падзякаваць за тое, што ён нас пачуў», — сказала яна. Чыпо Мажынду працуе ў сферы турызму. Па яе словах, Беларусь для жыхароў Зімбабвэ — новы турыстычны накірунак, які абяцае быць вельмі цікавым. Яна адзначыла, што была прыемна ўражана, як цёпла беларусы сустракаюць сваіх гасцей. Эрыка Мапуранта, якая працуе ў сферы горназдабываючай прамысловасці заўважыла, што дамоўленасці, дасягнутыя падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ, выконваюцца. Яна таксама падкрэсліла, што ў горназдабываючай прамысловасці Зімбабвэ вельмі карысная беларуская тэхніка. Беларускай тэхнікай задаволеныя і зімбабійскія аграрыі. Пра гэта расказала фермер Дэфін Мбанжэ. Мандас Марыканда, генеральны дырэктар Зімбабвійскага жаночага мікрафінансавага банка падкрэсліла, што ім цікавы прыклад Беларусі ў развіцці жаночага прадпрымальніцтва. Яна распавяла, што Зімбабвійскі жаночы мікрафінансавы банк будзе ўсяляк у гэтым удзельнічаць. 

«Мяркую, што мы будзем вам карысныя»

У графіку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на сераду таксама была ўключана і сустрэча з першай лэдзі Нігерыі Алурэмі Цінубу, якая першы раз наведвае нашу краіну. Аднак яе візіт не азнакамяльны, а мае мэтай дасягенне канкрэтных дамоўленасцей на перспектыву. 

«Я вельмі хацеў бы спадзявацца, што пасля вашага візіту адбудзецца візіт і прэзідэнта, і вашых міністраў у Беларусь для таго, каб мы пачалі больш цесна супрацоўнічаць. Нам вельмі цікавая ваша краіна і мяркую, што мы будзем вам карысныя. Перадайце калі ласка прэзідэнту Болу Цінубу мае самыя добрыя пажаданні і скажыце яму, што мы гатовы яго прыняць у любы час, калі яно ў яго з’явіцца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, вітаючы госцю. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі добра ведаюць патрэбы і магчымасці Нігерыі, а супрацоўніцтва з гэтай краінай для беларускага боку вельмі важнае. «І мы можам значна дапамагчы вам, як і вы нам акажаце нам значную дапамогу ў развіцці. Мы гатовы аказаць вам дапамогу і падтрымку як у развіцці прамысловасці, так і ў развіцці сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці, асабліва ў вытворчасці прадуктаў харчавання. А таксама гатовы ствараць у вас прадпрыемствы па вытворчасці розных відаў тэхнікі. Мы гатовы падключыцца да падрыхтоўкі спецыялістаў у розных галінах у вашай краіне, а таксама да больш глыбокага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі», — прапанаваў Прэзідэнт. 

Кіраўнік дзяржавы папрасіў арганізаваць візіт міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова ў Нігерыю, каб выпрацаваць план далейшага супрацоўніцтва. «Той план, які будзе выпрацаваны ў вас на радзіме нашым міністрам і вашымі спецыялістамі, будзе няўхільна выконвацца нашымі спецыялістамі, у тым ліку і мной», — прапанаваў ён. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што асаблівае значэнне мае супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы: «Добра, што вы прыехалі да нас, пабудзеце на „Славянскім базары“, убачыце і нашу славянскую ў тым ліку расійскую культуру, магчыма, у наступным годзе вы крыху культуры сваёй прывязеце нам». 

Алурэмі Цінубу перадала беларускаму лідару цёплыя пажаданні ад свайго мужа, Прэзідэнта Нігерыі Болу Цінубу і паабяцала яшчэ вярнуцца ў нашу краіну. 

У тэму 

Размаўляючы з журналістамі Алурэмі Цінубу ахарактарызавала Аляксандра Лукашэнку як чалавека з вялікім сэрцам, які гатовы дапамагаць краіне, сябрам, што вельмі важна цяпер. Яна асабліва адзначыла дзелавы настрой беларускіх калег: «Беларусы вельмі сур’ёзныя людзі. Яны адразу гатовы працаваць. Адразу з самалёта пачаліся рабочыя сустрэчы. Такі сур’ёзны падыход беларусаў вельмі важны для нас. Мы стараемся пабудаваць новую краіну, таму такі настрой вельмі важны». Па яе словах, Прэзідэнт Нігерыі разумее важнасць сяброўскіх адносін і яму хацелася атрымаць інфармацыю з першых вуснаў. «Мы не так шмат ведаем пра Беларусь, таму важна даведацца ўсё на месцы. Даведаліся мы вельмі шмат. Гэта надзейны партнёр для нас і ў сферы адукацыі, і сферы сельскай гаспадаркі, якія асабліва для нас важныя. Вярнуўшыся дадому, я змагу расказаць гэта яму», — адзначыла першая лэдзі.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.