Вы тут

Хірургу з Бабруйска вынесены прысуд за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў


Пракуратура Кіраўскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 35-гадовага жыхара Бабруйска, лекара-хірурга, якому інкрымінавана неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў, што пацягнула прычыненне пацыенту па неасцярожнасці цяжкага цялеснага пашкоджання. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.


На судовым пасяджэнні было ўстаноўлена, што ўрач-хірург, працуючы ў адной з устаноў аховы здароўя Бабруйска, 11 ліпеня 2022 года падчас аператыўнага ўмяшання па выдаленні хваравіта змененага жоўцевага пузыра (халецыстэктамія) у парушэнне агульнапрызнанай тактыкі правядзення такіх аперацый пашкодзіў пацыентцы  1966 года нараджэння пазапячоначныя жоўцевыя пратокі і не выявіў названыя пашкоджанні. У выніку жанчыне прычыненыя па неасцярожнасці цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Пасля аперацыі для прадухілення развіцця наступстваў, якія пагражаюць жыццю, жанчыне спатрэбілася правядзенне яшчэ двух аператыўных умяшанняў на органах брушной поласці. Падчас паўторнай рэлапаратаміі пашкоджанне пазапячоначнага ўчастка жоўцевых пратокаў 25 ліпеня 2022 года было дыягнаставана і ліквідавана.

Нягледзячы на прынятыя меры, у пацыенткі абвастрылася хранічная ішэмічная (атэрасклератычная) хвароба сэрца, якая працякала на фоне артэрыяльнай гіпертэнзіі, ад якой яна ў выніку вострай сардэчнай недастатковасці 1 жніўня 2022 года пацыентка памерла ў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы.

На судовым пасяджэнні абвінавачаны сваю віну ў прад’яўленым абвінавачванні прызнаў цалкам.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Кіраўскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 1 арт.162 Крымінальнага кодэкса Беларусі абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год са штрафам у памеры 100 базавых велічынь. Прысуд не ўступіў у законную сілу, паколькі абскарджаны абвінавачаным у частцы прызначанага судом пакарання.

Прэв’ю: БелТА.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.