Вы тут

Польшча павялічыць колькасць ваеннаслужачых на граніцы з Беларуссю і Расіяй да 17 тыс. вайскоўцаў


Польскае войска павялічыць прысутнасць на граніцы з Беларуссю і Расіяй да 17 тыс. вайскоўцаў у рамках аперацыі «Бяспечнае Падляссе». Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай рэалізацыі праграмы «Усходні шчыт», заявіў намеснік кіраўніка Мінабароны рэспублікі Павел Бэйда, паведамляюць РИА Новости.


Як растлумачыў прадстаўнік абароннага ведамства, непасрэдна ўдзельнічаць у ахове ўсходняй граніцы будуць 8 тыс. ваенных, а 9 тыс. будуць знаходзіцца ў рэзерве. Ён адзначыў, што групоўка, якая знаходзіцца ў рэзерве, у выпадку пагрозы павінна будзе перадыслакавацца на граніцу на працягу 48 гадзін.

Праграма «Усходні шчыт» будзе рэалізавана ў Польшчы ў 2024-2028 гадах. На яе будзе выдзелена 10 млрд злотых ($2,5 млрд). Аперацыя «Бяспечнае Падляссе» стартуе 1 жніўня. Салдаты польскага войска будуць служыць на мяжы шэсць месяцаў. Цяпер на ўсходніх граніцах Польшчы праходзяць службу 6 тыс. польскіх ваеннаслужачых.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.