Вы тут

З-за кліматычнага крызісу свет губляе 16 млн долараў у гадзіну


У перыяд з 2000 па 2019 год эканамічныя страты і прамы ўрон ад змены клімату ў свеце складалі не менш за 2,8 трыльёна долараў, што адпавядае 16 мільёнам у гадзіну. Такія дадзеныя прывёў Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк, выступаючы на пасяджэнні Савета ААН, прысвечанага кліматычнаму крызісу.


Фота з адкрытых крыніц

«Наша планета, правы чалавека і сама наша будучыня знаходзяцца ў глыбокай небяспецы, — падкрэсліў Вярхоўны камісар. — Леднікі таюць. Акіяны цяплеюць. Трапічныя лясы гараць. Рэкі і азёры перасыхаюць».

Па словах Фолькера Цюрка, існуе 80-працэнтная верагоднасць таго, што ў адзін з наступных пяці гадоў сярэднегадавая глабальная тэмпература перавысіць 1,5 градуса Цэльсія ў параўнанні з даіндустрыяльным узроўнем. «Хоць такое пацяпленне яшчэ не азначае канчатковага парушэння мэтаў Парыжскага пагаднення, — сказаў вярхоўны камісар, — мы на адзін жахлівы крок наблізіліся да сітуацыі, за прадухіленне якой гэтак упарта змагаліся».

Кліматычны крызіс аказвае непасрэдны ўплыў на правы людзей. Па прагнозах, да 2030 года з-за цеплавога стрэсу штогод будзе губляцца больш за два працэнты ад агульнай колькасці працоўных гадзін ва ўсім свеце. Сёння больш за трэць смерцяў, звязаных са спякотай, выкліканы змяненнем клімату.

«У адпаведнасці з існуючымі механізмамі краіны, якія нясуць найбольшую адказнасць за змяненне клімату, абавязаны даваць кліматычнае фінансаванне для ліквідацыі шкоды правам чалавека, нанесенай кліматычнымі зменамі, — працягнуў Вярхоўны камісар. — Такое фінансаванне павінна адпавядаць маштабам шкоды і быць даступным для пацярпелых супольнасцяў. Акрамя таго, яно павінна быць заснавана на грантах, а не на пазыках, каб не ўцягваць краіны ў цыклы запазычанасці, якія пастаянна паглыбляюцца».

Кліматычны крызіс прывядзе да новых надзвычайных сітуацый, новых бедстваў і гншым невядомым пагрозам, папярэдзіў Фолькер Цюрк, заклікаўшы дзяржавы падумаць аб тым, якія новыя міжнародныя механізмы могуць спатрэбіцца цяпер і ў будучыні для забеспячэння праў чалавека і падсправаздачнасці.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.