Вы тут

КДК: Прыняты меры па навядзенні парадку ў будынку былой школы ў аграгарадку Аса


Прыняты меры па навядзенню парадку ў будынку былой школы, якая знаходзіцца на балансе Кобрынскай ЖКГ. Аб гэтым паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.


У выніку маніторынгу дзяржкантралёры выявілі неналежны стан памяшканняў былой школы ў аграгарадку Аса Кобрынскага раёна. Невыкарыстаныя кабінеты будынка былі захламлены смеццем, аскепкамі шкла, рэшткамі хімічных рэагентаў. Доступ да гэтых памяшканняў пабочных асоб не быў абмежаваны.

Пры гэтым у іншых памяшканнях будынка размяшчаюцца структурнае падраздзяленне «Дзіцячы сацыяльны прытулак» Кобрынскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, клуб-бібліятэка, а таксама ААТ «Дружба народаў».

Па выніках выканання рэкамендацый Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці ў будынку і прылеглай тэрыторыі на працягу тыдня быў наведзены парадак. Доступ да памяшканняў, якія не выкарыстоўваюцца, у дадзены момант абмежаваны.

Фота: КДК

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.