Вы тут

Улады Таліна пераймянуюць Маскоўскі бульвар у Кіеўскі


Улады сталіцы Эстоніі плануюць перайменаваць Маскоўскі бульвар не пазней за кастрычнік, паведамляе РИА Новости са спасылкай на мясцовую тэлерадыёкампанію ERR.


Фота: pexels.com

«Згодна з планам дзеянняў гарадской управы, бульвар павінен атрымаць новую назву не пазней за кастрычнік», — гаворыцца ў паведамленні.

Віцэ-мэр Таліна Мадле Ліпус, якая курыруе сферу гарадскога планавання, лічыць, што працэс перайменавання не будзе складаным. «У дадзеным выпадку мы маем справу з участкам вуліцы, на якім няма ніводнага будынка з адрасам, і яго перайменаванне даволі простае», — сказала яна.

Па дадзеных ERR, прапанова перайменаваць Маскоўскі бульвар у Кіеўскі першапачаткова паступіла ў сакавіку 2022 года. Аднак Міхаіл Кылварт, які займаў у той час пасаду мэра сталіцы, адмовіўся ад прапановы.

Згодна з папраўкамі ў заканадаўства, якія ўступілі ў сілу вясной 2023 года, у дзяржавы цяпер ёсць права пераймяноўваць вуліцы самастойна, без згоды самакіравання, калі назвы вуліц, паводле ацэнкі савета па тапонімах, «не спалучаюцца з гісторыяй і культурай Эстоніі».

Раней былы пасол Расіі ў Эстоніі Уладзімір Ліпаеў заяўляў, што атмасфера русафобіі нагнятаецца ў Эстоніі, прычым ініцыятыва зыходзіць ад кіраўніцтва краіны.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.