Вы тут

Гігін: Барацьба за памяць дапамагае бачыць новую Беларусь


Барацьба за памяць дапамагае бачыць новую Беларусь. Аб гэтым сказаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня праўлення РДГА «Беларускае таварыства «Веды» Вадзім Гігін на інфармацыйна-асветніцкім мерапрыемстве «Мінск — учора, сёння, заўтра», прысвечаным 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Па ўсёй Беларусі сёння мы назіраем надзвычайны грамадскі ўздым. Ён настолькі вялікі, што 10 ліпеня мы не абмяжуемся — мы працуем над наступнымі важнымі мерапрыемствамі, таму што гэтага патрабуюць ад нас людзі. А патрабуюць яны таму, што Прэзідэнт у нашай краіне — гэта не проста інстытут, не палітычная функцыя, а Прэзідэнт у нашай краіне — гэта Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, наш бацька», — адзначыў Вадзім Гігін.

Паводле слоў спікера, Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ён упершыню ўбачыў будучы студэнтам у 1996 годзе, калі выходзілі на першыя мітынгі ў яго падтрымку. Тады маладыя людзі папрасілі ў Аляксандра Лукашэнкі аўтограф, працягнуўшы яму для подпісу свае заліковыя кніжкі.

«Не толькі Прэзідэнт кожны раз здае экзамен, але і мы здаем залік, каб не падвесці нашага лідара. І памяць аб гісторыі, роля гісторыі стала нашай ідэалогіяй», — падкрэсліў Вадзім Гігін.

І прывёў у прыклад сітуацыю, калі ў 1993 годзе да 75-годдзя БНР у Доме літаратара сабраліся на адной сцэне старшыня Вярхоўнага савета БССР Станіслаў Шушкевіч, дэпутат Вярхоўнага савета, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч і Язэп Сажыч — старшыня Рады БНР, паліцай.

«А ў 1994 годзе адбылася рэвалюцыя Лукашэнкі. У нас не можа быць каляровай рэвалюцыі, у нас можа быць толькі контррэвалюцыя. Тыя, хто выступае супраць Лукашэнкі, той выступае супраць нашай памяці, супраць нашай дзяржаўнасці», — сказаў Вадзім Гігін, падкрэсліўшы, што кіраўнік дзяржавы з першых дзён стаў удзяляць вялікую ўвагу гісторыі.

«Калі выкрэслівалі ўсё савецкае, Аляксандр Лукашэнка стаў адкрываць помнікі. „Лінія Сталіна“, „Буйніцкае поле“, Ола, знак у Парычах да пачатку аперацыі „Баграціён“, Чырвоны Бераг, рэканструкцыя „Хатыні“ і Брэсцкай крэпасці, „Брама памяці“ ў Трасцянцы. Ён не стаў пераназываць вуліцы — па іх ідзе дарога нашай памяці. Аляксандр Рыгоравіч адрадзіў вялікую традыцыю шэсцяў з ветэранамі. І сам пайшоў з імі. І убеленные сівізной людзі, звяртаючыся да яго, называлі яго бацькам. Так людзі называюць сапраўднага лідэра», — распавёў Вадзім Гігін.

Ён таксама падкрэсліў, што 10 ліпеня 1994 года быў выбраны не толькі Аляксандр Лукашэнка ў Беларусі, але быў выбраны і Леанід Кучма ва Украіне. «Крок за крокам Леанід Кучма стаў здаваць не толькі ўласнасць, не толькі бяспеку, не толькі адзінства, але і гісторыю Украіны. Бандэраўцы спачатку захапілі гісторыю і ідэалогію, а потым захапілі ўладу. Тое ж самае магло чакаць і нас, але наш Прэзідэнт гэтага не дапусціў. Калі ў 2020 годзе бчб-ануча была занесена на стэлу і на плошчу Перамогі, нашы людзі, вайскоўцы сказалі: гэтага не будзе больш ніколі. І яна нам дапамагае бачыць новую Беларусь. Прэзідэнт сказаў: прыходзьце да помнікаў, прыносьце кветкі, прыходзьце ў святочныя, у буднія дні, прыходзьце без кветак, проста прыходзьце да кожнага з нас, бо калі будзем памятаць гісторыю — захаваем нашу краіну. верым нашаму Прэзідэнту», — сказаў Вадзім Гігін.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.