Вы тут

Як абараніць сябе і блізкіх у спякоту?


Міністэрства аховы здароўя ў сувязі з гарачай спякотай дало некалькі рэкамендацый, як зберагчы сябе і сваіх блізкіх ад пагаршэння самаадчування, паведамляе БелТА.


Фота: з адкрытых крыніц

Удакладняецца, што гэтыя рэкамендацыі актуальныя не толькі тым, хто пакутуе на захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, але і здаровым людзям. Прытрымліваючыся гэтых парад, можна аблегчыць знаходжанне ў гарачым клімаце.

Па-першае, у спякоту не трэба выходзіць на вуліцу без асаблівай патрэбы з 12.00 да 16.00, гэта значыць у перыяд максімальнай сонечнай актыўнасці.

Па-другое, на вуліцы трэба трымацца ў цені і перыядычна заходзіць у памяшканні з кандыцыянерамі. Пры гэтым трэба мець з сабой ваду, насіць свабоднае адзенне з натуральных тканін, адкрыты і камфортны абутак.

Па-трэцяе, асобныя рэкамендацыі дадзены пры знаходжанні ў памяшканнях. Калі там ёсць кандыцыянер, не трэба астуджаць паветра ніжэй за 18-20 градусаў. Да таго ж важна знаходзіцца далей ад кандыцыянера. Гэта дазволіць пазбегнуць цяжкіх прастудных захворванняў. Таксама астудзіць паветра можна, паставіўшы перад вентылятарам ёмістасць з вадой. Каб прамыя сонечныя прамяні і нагрэтае паветра не пападалі ў памяшканне, днём акна варта трымаць зачыненымі і з завешанымі запавесамі светлых адценняў.

Па-чацвёртае, для абароны арганізма ад абязводжвання рэкамендуецца піць больш вадкасці (не менш за 1,5-3 л у дзень). Вадкасць не павінна быць халоднай.

У Міністэрстве аховы здароўя заўважылі, што ў спякоту нават у цалкам здаровых людзей могуць узнікнуць праблемы са здароўем: пачасціцца пульс, з’явіцца дыхавіца, адчуванне недахопу паветра, галавакружэнне, здушанасць у грудзях і г. д. Гэта вынік павышанай нагрузкі на сэрца ў спякотныя летнія дні.

Аднак найбольш уразлівыя ў гэты перыяд людзі з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы. У спякоту горш пачуваюцца гіпертонікі, у пацыентаў з ішэмічнай хваробай сэрца часцей узнікаюць прыступы стэнакардыі, парушэнні рытму, у людзей з хранічнай сардэчнай недастатковасцю нарастаюць ацёкі і дыхавіца.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.