Вы тут

Фестываль «Легендарныя эпохі» збярэ аматараў гістарычнай рэканструкцыі ў Зэльве 13 ліпеня


Каля 3 тыс. чалавек прымуць удзел у Міжнародным фестывалі гістарычнай рэканструкцыі «легендарныя эпохі», які адбудзецца 13 ліпеня – паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю Зэльвенскага райвыканкама.


Фота: БелТА

Адкрыццё фестывалю будзе адзначана парадам эпох, падчас якога прэзентуюць розныя гістарычныя перыяды. Тэматычныя пляцоўкі раскажуць гасцям фестывалю пра эпоху вікінгаў — будуць прадстаўлены зброя, даспехі, тактыка бою, срэжысіраваныя паядынкі і масавыя баі. Таксама будзе прэзентавана эпоха рыцараў, падчас якой пройдзе пешы рыцарскі турнір, масавыя бітвы і бугурты. Госці свята таксама змогуць паназіраць і за конным рыцарскім турнірам.

Асобнае месца ў праграме адведзена тэме Вялікай Айчыннай вайны. Так, адбудзецца рэканструкцыя «Вызваленне Зэльвеншчыны савецкімі войскамі і партызанамі ў ліпені 1944 года».

Падчас фестывалю будзе таксама працаваць шэраг інтэрактыўных пляцовак: музычна-літаратурны інтэрактыў беларускіх і расійскіх аўтараў «Нашчадкі Перамогі», праграмы «Эпоха 1812» і «Эпоха мушкетаў XVII-XVIII стагоддзя». У райцэнтры разгорнецца партызанскі лагер, выстава тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Будуць працаваць фота зоны і пляцоўка рэканструкцыі «Сярэднявечная кухня».

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.