Вы тут

Шпаргалка па вырошчванні агуркоў


Шпаргалка па вырошчванні агуркоў

  • Пасля з’яўлення ўсходаў у фазе развіцця трох лісточкаў агуркі трэба апрацаваць наступным саставам: у вядро вады дадаць 30 кропель ёду, 20 г гаспадарчага мыла і 1 л малака. Апырскванне такім саставам можна праводзіць праз кожныя 10 дзён.
  • З вечара замачыць булку хлеба ў вядры вады, раніцай расцерці хлеб, дадаць маленькую бутэлечку ёду, развесці 1 л вадкасці ў вядры вады і папырскаць агуркі. Пакінутую вадкасць можна захоўваць у прахалодным месцы. Гэтым растворам апрацоўваць градкі кожныя два тыдні, і да восені агуркі і бацвінне захаваюцца зялёнымі.
  • Развесці ў вядры вады два літры малочнай сыроваткі і 150 г цукру. Апырскаць і паліць агуркі. Пасля такой апрацоўкі на агурках і перцах зноў утвараюцца завязі, і яны даюць плады.
  • 700-грамовы слоік цыбульнай шалупіння высыпаць у 10-літровае вядро вады і давесці да кіпення, зняць з агню, прыкрыць вечкам і настойваць 12–14 гадзін. Працадзіць, адціснуць шалупінне. Развесці вадой: на 1 л настою — 4 л вады. Багата апырскаць лісты агуркоў і апырскаць і паліць грунт.
  • Апырскаць і паліць агуркі растворам малочнай сыроваткі: 1 л сыроваткі на 5 л вады.
  • Адрэгуляваць паліў: магчыма, агуркам не хапае вады, ці вада для паліву занадта халодная.

Падумайце пра будучыню

Што рабіць з парэчкамі пасля збору ўраджаю

Ужо зусім хутка кусты парэчкі стануць плоданосіць, і варта падумаць, чым іх пасля гэтага падкарміць.

Расліне неабходна набрацца сіл, каб даць добры ўраджай на наступны год і падрыхтавацца да зімы. Пасля збору ягад парэчкі некаторы час адпачываюць, а потым пачынаюць фарміраваць пладовыя пупышкі на наступны год. Гэта адбываецца ў канцы другога месяца лета ці ў пачатку апошняга. У гэты перыяд парэчкі маюць патрэбу ў працягу паліву і ўнясенні падкормак.

Што датычыцца абрэзкі, то на кустах неабходна выдаліць галінкі, якія старэйшыя за чатыры гады. Парасткі, якія растуць унутр куста, таксама варта выразаць. Абрэжце галінкі, якія перакрыжоўваюцца, ляжаць на зямлі, пашкоджаныя і хворыя.

Пасля гэтага кусты неабходна апрацаваць ад хвароб і шкодных насякомых.

Кусты, якім споўнілася больш чым тры гады, трэба падкарміць угнаеннямі, якія змяшчаюць калій і фосфар. Растварыце ў вядры вады сталовую лыжку сульфату калію і пару сталовых лыжак суперфасфату. Папярэдне паліце зямлю і ўнясіце ўгнаенне. Такой колькасці хопіць на адзін куст. Пажыўны раствор дапаможа парэчкам набрацца сіл і падрыхтуе іх да наступнага плоданашэння.


Угнаенне з попелу

Як правільна прыгатаваць, і якія расліны падкормліваць

Попел — гэта выдатнае і даступнае ўгнаенне. Але не ўсе ўмеюць правільна яго выкарыстоўваць.

Вельмі важна, каб расліны змаглі засвоіць калій і фосфар, якія ўтрымліваюцца ў попеле. Неабходна растварыць 200 г попелу ў вядры вады і пакінуць на пару гадзін настаяцца. Гатовым настоем падкарміце капусту, перац, агуркі і памідоры. Такое ўгнаенне не падыходзіць для шчаўя, кавуна і радыскі.

Калі патрэбна падкарміць расліну кальцыем, то попел неабходна пагасіць воцатам. У попеле змяшчаецца кальцый, але раслінам яго цяжка засвойваць. У такім выпадку і дапамагае воцат, які робіць раствор лёгказасваяльным для раслін.

Як прыгатаваць такі раствор? 200 г попелу растварыце ў вядры вады і дадайце 100 мл воцату. Праз пару гадзін угнаенне будзе гатова да выкарыстання. На адзін куст спатрэбіцца ўсяго 0,5-1 л гатовага ўгнаення.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвае крэда Сяргея Савіцкага

Жыццёвае крэда Сяргея Савіцкага

Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама — пра сям'ю, любоў да Радзімы і бацькоўскія ўрокі.

Эканоміка

Час прыглядацца да крэдытаў

Час прыглядацца да крэдытаў

Пазыковыя сродкі зноў у пашане, бо рубель стабілізаваўся і заробкі растуць.