Вы тут

Вучыцца на вопыце іншых


У Рэспубліканскім доме моладзі адбыўся адкрыты дыялог прадстаўнікоў студэнцкай моладзі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле дэлегацыі Данецкай Народнай Рэспублікі.


— Ідэя гэтага мерапрыемства ў тым, каб ствараць пляцоўкі, на якіх моладзь зможа абменьвацца меркаваннямі. Зможа расказваць адно аднаму аб тым, што адбываецца, чаму маладыя людзі былі вымушаны ўстаць і ўзяць зброю ў рукі. Тут важна, каб фарміраваліся гарызантальныя сувязі. Бо немагчыма маладых людзей прымусіць нешта казаць так ці казаць па-іншаму. Яны раскажуць тое, што самі бачаць. І ствараць пляцоўкі, дзе людзі будуць проста чуць праўду, — для нас гэта самая лепшая зброя ў барацьбе з сапернікам, — адзначыў расійскі сенатар Аляксандр Валошын.

Мерапрыемства аб’яднала каля 300 чалавек. У ходзе сустрэчы былі агучаны пытанні, якія датычацца рэалізацыі кірункаў маладзёжнай палітыкі, вызначаны рэперныя пункты ўзаемадзеяння і з улікам меркаванняў прысутных распрацавана дарожная карта. У зале прысутнічалі прадстаўнікі розных ваенна-патрыятычных маладзёжных аб’яднанняў Расіі і Данецкай Народнай Рэспублікі: «Спасибо, Братцы», «Маладая Рэспубліка», «Народная дружына», «Усерасійскі студэнцкі корпус ратавальнікаў», цэнтр «Воін». Маладыя людзі расказалі пра свае арганізацыі, чым яны займаюцца, падзяліліся сваімі гісторыямі з месца падзей і адказалі на пытанні беларускіх студэнтаў.

— Безумоўна, мы можам запрапанаваць унікальны вопыт. Уся наша маладзёжная палітыка, грамадскія аб’яднанні накіраваныя на грамадска-патрыятычнае выхаванне, працуюць ва ўмовах баявых дзеянняў. І мы гатовыя перадаваць вопыт работы ў такіх умовах і практыку супрацьдзеяння той прапагандзе, якая ідзе як у Расію, так і ў Беларусь, — зазначыў дырэктар рэгіянальнага цэнтра ваенна-спартыўнай падрыхтоўкі «Воін» ДНР Аляксандр Камышоў.

Актыўны ўдзел у абмеркаванні бралі і прадстаўнікі беларускай моладзі. Яны задавалі пытанні аб цяжкасцях жыцця ва ўмовах вайны, аб тым, як у людзей атрымліваецца захоўваць пазітыў у такім няпростым становішчы, а таксама выказвалі свае меркаванні.

У сваю чаргу, Аляксандр Лук’янаў, першы сакратар ЦК БРСМ, старшыня маладзёжнай палаты, таксама выказаўся наконт важнасці такога кшталту мерапрыемстваў: «У нашай беларускай моладзі сёння ёсць магчымасць паразмаўляць з равеснікамі, зразумець, праз што прайшла краіна, праз што прайшоў Данбас і як цяпер важна не паўтарыць гэтыя памылкі, а, наадварот, вынесці вопыт і ўлічваць усё гэта ў будучыні. Лічым, што такая практыка неабходная і сталая. І вядома, мы сёння на адкрытым дыялогу абмяркоўваем тэмы, што хвалююць маладых людзей, якія прыехалі да нас. Дзеці з Беларусі будуць задаваць пытанні гасцям, якія працуюць і як валанцёры, і як добраахвотнікі. Мы разумеем, як важна ў такі складаны час усё гэта ўлічваць і адпускаць нашу моладзь, каб нашыя хлопцы былі гатовыя да актыўнага патрыятызму».

Прадстаўнікоў расійскай дэлегацыі чакала насычаная праграма мерапрыемстваў. У гэты ж дзень яны накіраваліся ў Магілёў, каб пазнаёміцца з горадам падчас пешай экскурсіі. На наступны дзень маладыя людзі пабывалі ў вёсцы Буйнічы, дзе наведалі і Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», і заасад, пасля чаго адправіліся ў Шклоўскі раён. Там юнакі і дзяўчаты наведалі Трафімаву крыніцу і школу-музей Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пасля якіх была запланавана дыялогавая пляцоўка з маладымі сем’ямі — фіналістамі рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». Завяршылася праграма наведваннем гала-канцэрта свята «Купалле» з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А ўжо 7 ліпеня дэлегацыя пабывала ў Свята-Мікольскім жаночым манастыры, прагулялася па парку Падніколле і вярнулася ў Мінск на экскурсію ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Маргарыта ЖЫГАР

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.