Вы тут

15 ліпеня завяршаецца падача заявак на кінафестываль «Еўразія.DOC»


Падача заявак на Фестываль дакументальных фільмаў краін СНД «Еўразія.DOC» завяршаецца 15 ліпеня. Але маладыя аўтары, якія жадаюць сёлета заявіць пра ябе ў Маладзёжным конкурсе «Еўразія.DOC: 4 хвіліны», маюць час да 1 жніўня. Восьмы кінафорум традыцыйна пройдзе з 30 верасня да 4 кастрычніка ў Смаленску і Мінску. Фільмы, прадстаўленыя на сёлетнім кінафоруме, будуць прысвечаны такім тэмам, як космас, выява малой радзімы і чалавека, Вялікая Айчынная вайна і вялікая Еўропа.


Для пачынаючых дакументалістаў на фестывалі прадстаўлена асобная секцыя «Еўразія.DOC: 4 хвіліны». Маладыя рэжысёры і сцэнарысты могуць прадэманстраваць гледачам свой погляд на праблему праз уласныя кінаработы.

— Удзел у Маладзёжным конкурсе «Еўразія.DOC: 4 хвіліны» — гэта добры спосаб выпрабаваць свае сілы. Удзельнікі заўсёды ў бяспройгрышным становішчы: калі ім не ўдасца перамагчы, яны атрымаюць аб’ектыўную ацэнку сваёй работы з боку журы і змогуць параўнаць сябе з іншымі канкурсантамі, выкарыстаць атрыманы вопыт у наступным годзе. А калі перамогуць, то, магчыма, гэтая перамога стане пачаткам шляху ў вялікі кінематограф, — патлумачыў старшыня журы Маладзёжнага конкурсу «Еўразія.DOC: 4 хвіліны» журналіст Яўген Супер.

Колькасць заявак, якія можна дасылаць для ўдзелу ў фестывалі, не абмежаваная. Сёлета арганізатары разлічваюць атрымаць каля 300 заявак з розных краін свету. Аднак з агульнай колькасці толькі 30–35 фільмаў пройдуць у фінальны паказ. 

Чакаецца, што восьмы кінафорум будзе багаты па геаграфіі ўдзельнікаў. Свае заяўкі ўжо даслалі кінематаграфісты не толькі з краін 
СНД, але і з Азіі і Еўропы. 

Арганізатары прагназуюць актыўны ўдзел прадстаўнікоў з Кітая і В’етнама.

Нагадаем, што да ўдзелу ў фестывалі прымаюцца фільмы, знятыя не раней за 30 верасня 2022 г. На Маладзёжны конкурс кароткаметражных дакументальных фільмаў «Еўразія. DOC: 4 хвіліны» могуць заяўляцца маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў.

Загаловак у газеце: Апошні тыдзень для кіназаявак...

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.