Вы тут

Як пройдзе #TourFest-2024


У Бярэзінскім раёне каля вёскі Жорнаўка з 12 па 14 ліпеня пройдзе маладзёжны #TourFest-2024 для прадстаўнікоў сацыяльнай сферы Мінскай вобласці, паведамляе БелТА. Традыцыйна мерапрыемства збярэ прадстаўнікоў сацыяльнай сферы і будзе прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Фота: БелТА

Усяго ў фестывалі возьмуць удзел 23 раённыя каманды, сфарміраваныя з прадстаўнікоў моладзі, арганізацый і ўстаноў сацыяльнай сферы (спорт, адукацыя, ахова здароўя, культура, ідэалогія, сацыяльная абарона насельніцтва) Мінскай вобласці.

На працягу трох дзён каманды чакаюць шматлікія спаборніцтвы. Напрыклад, падчас першага дня фестывалю адбудуцца конкурсы бівуакаў і арыгінальнай стравы, а таксама спаборніцтвы па фігурным кіраванні роварам і дартсу.

На другі дзень запланавана правядзенне дыялогавай пляцоўкі «Час выбраў нас», прысвечанай 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва, з Ксеніяй Лебедзевай. У маладых людзей Міншчыны будзе магчымасць абмеркаваць у кампаніі журналіста Белтэлерадыёкампаніі асноўныя акцэнты маладзёжнай палітыкі. Астатак дня таксама будзе прысвечаны спорту. Каманды згуляюць у валейбол, пападымаюць гіру, паспрабуюць сябе на паласе перашкод. Пры жаданні можна будзе таксама паспрабаваць свае сілы ў здачы нарматываў ГПА, за выкананне іх удзельнікі атрымаюць памятныя прэзенты ад «Мерча Першага» і абласнога аб’яднання прафсаюзаў. У завяршэнні маладых людзей чакае культурная праграма з выступленнем кавер-бэнда.

А вось на трэці дзень арганізатары падрыхтавалі камандам спаборніцтвы па перацягванні каната. І пасля адбудзецца падвядзенне вынікаў злёту з удзелам судзейскай калегіі, віншаванне з уручэннем падарункаў.

Варта адзначыць, што на маладзёжным злёце таксама будзе падтрымана ініцыятыва па рэалізацыі праекта «Ёсць кантакт», у рамках якога каманды возьмуць удзел у некалькіх турах: «Знаёмства», «Гісторыя Беларусі. 80-годдзе вызвалення Беларусі», «Блогер. by», «Музычная інтуіцыя», «Шыварат-навыварат» і іншыя.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.