Беларускія і нікарагуанскія артысты выступяць на адной сцэне ў сталіцы Нікарагуа — Манагуа, паведамілі ў прэс-службе Вялікага тэатра Беларусі.
На сцэне Нацыянальнага тэатра Рубена Дарыё 18 ліпеня будзе прадстаўлены сумесны культурны праект — святочны гала-канцэрт, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю Сандынісцкай рэвалюцыі ў Нікарагуа.
З нікарагуанскага боку ў канцэрце прымуць удзел сімфанічны аркестр, хор і оперныя выканаўцы, з беларускага — дырыжор Арцём Макараў, вядучыя салісты оперы і балета Вялікага тэатра Беларусі. Творчую групу праекта ўзначаліць генеральны дырэктар тэатра Кацярына Дулава.
Над пастаноўкай канцэрта працуюць галоўны дырыжор Вялікага тэатра народны артыст Башкартастана Арцём Макараў, галоўны рэжысёр тэатра, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная, галоўны балетмайстар тэатра заслужаны артыст Расіі Ігар Колб.
Гледачы галоўнай музычнай сцэны Манагуа ўбачаць такіх выканаўцаў, як народныя артысты Беларусі Анастасія Масквіна і Уладзімір Громаў, заслужаныя артысты Беларусі Людміла Хітрова і Андрэй Валенцій, заслужаны артыст Расіі Ігар Колб і інш.
У канцэрце таксама прыме ўдзел сын прэзідэнта Нікарагуа Даніэля Артэгі — Лаўрэана Артэга, які з’яўляецца дзяржаўным дзеячам Нікарагуа, оперным спеваком, выпускніком інстытута Л.Бакерыні і кансерваторыі Дж.Вердзі ў Мілане.
Гісторыя дыпламатычных адносін Беларусі і Нікарагуа налічвае больш за 30 гадоў, але зараз ажыццёўлены сапраўды грандыёзны крок на шляху сапраўднага збліжэння беларускай і нікарагуанскай культур.
Першыя ў гісторыі Вялікага тэатра Беларусі гастролі ў Нікарагуа арганізаваны пры падтрымцы ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».