У Мінлясгасе прайшла аператыўная нарада, галоўнае пытанне — устараненне наступстваў шквалістых вятроў, зафіксаваных у выхадныя. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
«Сітуацыя вельмі складаная, асабліва па Гомельскай вобласці. Паводле папярэдніх даных, агульны аб’ём суцэльных санітарных высечак тут складае каля 1100 га. Падкрэслю, гэта папярэднія даныя. Канчатковыя аб’ёмы яшчэ трэба ўдакладніць. Трэба тэрмінова прымаць усе неабходныя меры па ліквідацыі», — паставіў задачу міністр.
Як было адзначана на нарадзе, непагадзь нанесла значны ўрон таксама ў Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.
Аляксандр Кулік паставіў задачу літаральна за два-тры дні абследаваць лясны фонд і вызначыць прыкладныя аб’ёмы правядзення суцэльных санітарных высечак. «Выбарачныя санітарныя рубкі, як адзначаюць асобныя генеральныя дырэктары ДВЛГА, ёсць практычна ў кожным лясгасе», — дадаў міністр. Пасля апаратнай нарады першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун адправіўся ў Мазырскі вопытны лясгас. Гэта адзін з найбольш пацярпелых лясгасаў. РУП «Белдзяржлес» даручана прыпыніць бягучыя віды работ і накіраваць усе сілы і рэсурсы на абследаванне пашкоджаных участкаў ляснога фонду.
Лясгасы Гомельскага ДВЛГА выдзеляць 40 брыгад леснікоў для расчысткі аўтамабільных дарог і ліній электраперадачы. Некалькі гарадоў у Гомельскай вобласці зараз абясточаны. Работнікі лясной гаспадаркі аператыўна расчышчаюць прылеглыя да ліній электраперадачы ўчасткі. «Трымаем сітуацыю на ручным кантролі», — падкрэсліў Аляксандр Кулік.
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.