Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура падчас сустрэчы закранулі тэму санкцыйнага ціску на краіны, перадае БелТА.
Як падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада, Беларусь і Венесуэла знаходзяцца ў вельмі няпростай абстаноўцы. «У нас санкцый больш, — адзначыў прэм’ер-міністр. — Але, як ні дзіўна, станоўчы эфект ад гэтых санкцый назіраецца прама цяпер. Ён выяўляецца ў росце прамысловай вытворчасці, асваенні новых сектараў эканомікі, пабудове ўласнай незалежнай навуковай, прамысловай базы. У нас проста няма іншага шляху».
Нікалас Мадура дапоўніў Рамана Галоўчанку: «Мы на адным шляху. Я захапляюся Беларуссю, таму што вы змаглі знайсці свой уласны шлях. Пасля развалу Савецкага Саюза Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка цвёрда паставіў мэтай знайсці свой шлях развіцця і дабіўся гэтага. Я вельмі захапляюся ім».
«Я прывёз вам самыя цёплыя словы падтрымкі і ўпэўненасці ў вашай перамозе (у прэзідэнцкіх выбарах — Заўвага БелТА) ад вашага сябра Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Вы чалавек, які цвёрда ідзе па шляху нацыянальнага адраджэння і цвёрда кіруецца прынцыпамі», — дадаў кіраўнік беларускага ўрада.
Нікалас Мадура таксама расказаў аб тым, што візіты ў Беларусь выбудавалі для яго арыенцір у забеспячэнні Венесуэлы сваімі прадуктамі харчавання. «Я ўсё думаў, калі я змагу зрабіць тое ж самае ў Венесуэле. Перадайце Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку наступнае: я буду чакаць яго тут з вельмі добрым абедам, і ўсё, што ён будзе спрабаваць, — усё будзе мясцовай вытворчасці», — сказаў Прэзідэнт Венесуэлы.
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка зараз знаходзіцца з афіцыйным візітам у Венесуэле. Далей ён накіруецца на Кубу і ў Нікарагуа. Задача ўрадавай дэлегацыі — развіццё супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.