У Беларусі намалацілі больш за 1,9 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 17 ліпеня намалочана ўсяго збожжа (з улікам рапсу) 1,941 млн.т, з іх 1,322 млн.т збожжавых і зернебабовых культур, 619 тыс.т азімага рапсу.
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Брэсцкая вобласць сабрала 530,3 тыс.т, Мінская — 465 тыс.т, Гродзенская — 415,7 тыс.т, Гомельская — 271,1 тыс.т, Магілёўская — 181,5 тыс.т , Віцебская — 77,3 тыс. т. Усе вобласці, акрамя Віцебскай (82,5 працэнта), ужо завяршылі ўборку азімага ячменю.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 15,1 тыс. га (33,8 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы).
Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 60,8 працэнта да скошаных плошчаў.
Нараўне з уборкай ураджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3,160 млн. т кармавых адзінак (32,2 працэнта да плана).
Пастаўлена задача перад аграрыямі максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 11,1 млн.т (87,4 працэнта да нарыхтаванага), унесена 1,78 млн.т (14,1 працэнта да нарыхтаванага).
«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».
Новая гісторыя гістарычнага факультэта.
Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.