Вы тут

У Мінску студэнты і школьніца, жадаючы падзарабіць, сталі ўдзельнікамі ашуканскай схемы


У Мінску студэнты і школьніца хацелі падзарабіць і сталі ўдзельнікамі ашуканскай схемы. Аб гэтым паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота: БелТА

У сталічную міліцыю паступілі заявы ад пажылых мінчанак аб тым, што іх падманулі ашуканцы. Схемы падману былі пабудаваны на паведамленнях аб сваяках пацярпелых, якія нібыта сталі ўдзельнікамі ДТЗ і маюць патрэбу ў грошах. У стане хвалявання жанчыны страцілі пільнасць і перадалі кур’ерам больш як Br32 тыс. у эквіваленце.

У найкаратейшыя тэрміны праваахоўнікі ўсталявалі месцазнаходжанне кур’ераў і затрымалі іх. Імі аказаліся двое 20-гадовых трэцякурснікаў сталічнай ВНУ і 15-гадовая школьніца. Таксама праваахоўнікі затрымалі яшчэ двух удзельнікаў злачыннага ланцуга: 60-гадовага мінчаніна, які забраў у школьніцы скрутак з грашыма, і 26-гадовага жыхара сталіцы, які атрымаў названы скрутак. Апошні, у сваю чаргу, павінен быў перавесці наяўныя грошы на крыптакашалёк, але не паспеў. Па словах затрыманых, аб’явы аб падпрацоўцы яны знайшлі ў мэсэнджэры.

«Не верце прывабным прапановам бяспечнага, хуткага і лёгкага заробку ў інтэрнэце. Калі нехта гэта абяцае, хутчэй за ўсё, вы маеце справу са злачынцамі», — нагадваюць у міліцыі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.