Вы тут

Крутой ушанаваў памяць герояў-вызваліцеляў у мемарыяльнай зоне «Рубеж» у Гомельскай вобласці


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта ўшанаваў памяць герояў-вызваліцеляў ваенных гадоў у мемарыяльнай зоне «Рубеж» на граніцы Лельчыцкага і Жыткавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці, паведамляе БелТА. 


Фота БелТА

Рабочы парадак дня Дзмітрыя Крутога ў Гомельскай вобласці пачаўся з наведвання мемарыяльнай зоны «Рубеж», якая знаходзіцца на граніцы Лельчыцкага і Жыткавіцкага раёнаў, ва ўрочышчы «Чырвоная горка».

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў краіне праходзіць марафон тэматычных мерапрыемстваў. Усе яны накіраваны на захаванне аб’ектыўнай гістарычнай праўды.

Дзмітрый Крутой разам з памочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Гомельскай вобласці Юрыем Гарловым усклалі кветкі да мемарыяльнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў, воінаў 117-га і 89-га стралковых палкоў.

Таксама падчас экскурсіі па комплексе госці ўзгадалі падзеі ваенных гадоў, звязаныя з гэтымі мясцінамі. Экскурсавод нагадала аб жахах акупацыйнага рэжыму, фактах генацыду ў вёсках Мілошавічы, Глушкавічы, Прыбаловічы, Тонеж, якія называюць сёстрамі Хатыні, а таксама партызанскім і падпольным руху ў Лельчыцкім раёне.

Далей у маршруце кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта — Лельчыцкі, Мазырскі і Калінкавіцкі раёны, азнаямленне з іх інфраструктурай, ходам ліквідацыі наступстваў ураганнага ветру на мінулых выхадных.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.