Гомельская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя акажа спонсарскую дапамогу на больш як Br22 тыс. раённым установам аховы здароўя Мазырскага, Нараўлянскага, Ельскага, Рэчыцкага, Калінкавіцкага і Лельчыцкага раёнаў на ўстараненне наступстваў ураганнага ветру, паведамілі ў БелТА.
Фінансавыя сродкі — ад Br2 тыс. да Br5 тыс. — паступяць на рахункі адміністрацый бальніц. Яны будуць накіраваны на набыццё генератараў і бензапіл. «Адпаведныя хадайніцтвы ўжо разгледзелі ў абкаме. Прафсаюз аховы здароўя аператыўна адрэагаваў на надзвычайную сітуацыю, якая склалася ў рэгіёне пасля нашэсця ўраганнага ветру 14 ліпеня. На тэрыторыі многіх устаноў аховы здароўя вобласці пашкоджаны або поўнасцю павалены дрэвы, іх неабходна распілаваць і прыбраць з тэрыторыі» , - растлумачылі ў абкаме.
Таксама галіновы прафсаюз дапаможа з набыццём абслуговай тэхнікі.
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».