Як сем’ям атрымаць дапамогу да новага навучальнага года, расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Штогод перад новым навучальным годам праходзіць кампанія па аказанні сем’ям дапамогі ў падрыхтоўцы дзяцей да школы. Падтрымка аказваецца праз прадастаўленне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, дабрачыннай дапамогі, а таксама дапамогі па месцы працы бацькоў.
Такім чынам, практычна ва ўсіх рэгіёнах краіны пачалі прымаць заявы для аказання аднаразовай матэрыяльнай дапамогі. Звяртацца трэба ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці, у Мінску, асобных раёнах Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей — па месцы вучобы дзіцяці.
Дапамога прадастаўляецца шматдзетным сем’ям (якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей) незалежна ад даходу сям’і. Памер выплаты на кожнага школьніка складае 30 працэнтаў БПМ, які дзейнічае на 1 жніўня 2024 года.
Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўляецца малазабяспечаным сем’ям (у тым ліку шматдзетным). Памер выплат вызначаецца раённымі камісіямі ў кожным выпадку індывідуальна, зыходзячы з даходу сям’і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі. Звяртацца трэба ў службу «адно акно» мясцовага выканаўчага і распарадчага органа або орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва) у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў.
Дапамога па месцы працы аказваецца работнікам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў. Яе могуць аказаць па месцы працы ў адпаведнасці з калектыўнымі дамовамі, лакальнымі актамі наймальніка.
У ліпені — жніўні па ўсёй краіне пройдуць дабрачынныя акцыі, кірмашы «Школьны ранец», «Збяры дзіця ў школу», «У школу з усмешкай», «Партфель першакласніка» і іншыя, арганізаваныя тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дабрачыннымі фондамі і грамадскімі аб’яднаннямі.
Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.