Вы тут

Памятка па вырошчванні таматаў у адкрытым грунце


1. Пры перасадцы расады ў адкрыты грунт у лунку дадайце жменю попелу і жменю ўрадлівай глебы. Зверху на градку таксама трэба раскідаць попел і кожны кусцік абкласці ўрадлівай глебай.


Фота pexels.com

2. Нармальная адлегласць паміж кустамі — 60 см.

3. Шчодры паліў патрэбен толькі на працягу першага тыдня пасля высадкі расады, каб расліна добра прыжылася. Далей шмат вільгаці шкодна! Яна выклікае буянства росту, але душыць развіццё кветак. Акрамя таго, паліў не дае кустам развіць глыбокія карані.

4. Падкормкі таматаў можна пачынаць толькі пасля масавага завязвання пладоў. Можна абапірацца на старое добрае правіла «Не зламалася — не рамантуй». Гэта значыць калі таматы растуць цёмна-зялёнымі з тоўстым сцяблом — няма чаго перашкаджаць расліне.

5. Не верце, што ёсць таматы, якія не пасынкуюць. У добрых умовах у ліпені нават карлікавыя гатункі даюць лес пасынкаў. Выдаляйце ўсе, пакідаючы «пянькі» па 2 см. Калі расліна моцная, да першай кветкавай гронкі можна пакінуць 1-2 пасынкі.

6. Выдаляйце і непатрэбныя лісты: старыя, жаўтлявыя і пакрытыя плямамі. Такія лісты служаць рассаднікам хвароб.

7. Абрыванне здаровага лісця заўсёды адцягвае паспяванне. У крайнім выпадку не выдаляйце больш за 3 лісты за раз.

8. Пры цвіценні рэкамендуецца апырскаць «бутонам». А для лепшага апылення патрэсці ўручную кусцікі.

9. Паліваць таматы трэба пад корань, імкнучыся пазбягаць траплення вады на лісце — ад гэтага таматы хварэюць.

10. У сярэдзіне ліпеня можна прышчыпнуць верхавіну і ўсе гронкі, якія не паспелі зацвісці.

11. З пачаткам паспявання першых гронак выдаляйце ўсё лісце, тое, што ніжэй, нават здаровае.

12. Пасля масавага завязвання пладоў градку можна замульчыраваць.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Культура

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Радміла Рыбакова: «Важна заставацца чалавекам»

Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.