Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнку з нагоды 30-годдзя знаходжання на пасадзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
«З вашым імем непарыўна звязана ўся найноўшая гісторыя Беларусі, азнаменаваная пабудовай сучасных дзяржаўных інстытутаў і значнымі поспехамі ў сацыяльнай і эканамічнай сферах. Беларускія выбаршчыкі шэсць разоў запар давяралі вам вышэйшую дзяржаўную пасаду, што, несумненна, сведчыць аб вашым велізарным аўтарытэце сярод суайчыннікаў, — гаворыцца ў віншаванні. — Цяжка пераацаніць ваш асабісты ўклад у развіццё дружалюбных адносін і плённага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, у станаўленне і ўмацаванне Саюзнай дзяржавы і прасоўванне ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы».
Расійскі лідар падкрэсліў, што будзе рады прадаўжэнню канструктыўнага, таварыскага дыялогу і цеснай сумеснай працы на карысць брацкіх народаў Беларусі і Расіі.
«Ад душы жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці», — выказаў пажаданні Уладзімір Пуцін.
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».