Вы тут

Яфімаў: Мінпраму ўдалося выканаць усе паказчыкі бягучай пяцігодкі


Міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў далажыў аб асноўных накірунках развіцця беларускай прамысловасці, асноўных праблемах і шляхах іх вырашэння. Па словах міністра, на працягу апошніх гадоў галіна штогод выконвае ўсе ключавыя паказчыкі эфектыўнасці, якія даводзяцца. Так, з 2021 па 2023 гады, нягледзячы на ўзрастаючыя спробы знешняга ціску з боку недружалюбных краін, рост прамысловай вытворчасці склаўся на ўзроўні 139,8 працэнта пры арыенціры 124,6 працэнта, па экспарце — 168,1 працэнта пры арыенціры 136,3 працэнта. Забяспечваецца ўстойлівая работа прамысловасці. У 2023 годзе экспарт склаў 6,5 млрд долараў — рэкордная лічба за апошнія 10 гадоў. Аляксанлр Яфімаў падкрэсліў, што сёлета Мінпрам плануе забяспечыць таксама станоўчы тэмп росту экспарту, тым самым паўтарыўшы ўжо дасягнуты рэкорд. «Максімальна выкарыстоўваем сітуацыю, якая складваецца на рынку. Так у 2023 годзе у 2,3 раза ў адносінах да 2021 года вырасла рэалізацыя легкавых аўтамабіляў, у 2,8 раза вырас продаж тэлевізараў, у 1,4 — пральных машын. У 1,2 грузавых аўтамабіляў, і ў 1,1 раза кар’ерных самазвалаў і гатовага пракату», — далажыў міністр. Па яго словах, першае паўгоддзе 2024 прадпрыемствы Мінпрама скончылі са станоўчымі тэмпамі росту — 104,1 працэнта, ці 15,8 мільярда рублёў, з якіх 3,2 мільярда долараў склаў экспарт. Аб’ём вытворчасці імпартазамяшчальных тавараў склаўся на ўзроўні 3 мільярдаў долараў з тэмпам росту 107,1 працэнта.


Фота БелТА

За студзень — май бягучага года сярэднямесячная зарплата ў галіне склалася на ўзроўні 112,5 працэнта ад агульнарэспубліканскага ўзроўню і склала Br2384. Вынікі па экспарце ў аб’ёме 102,5 працэнта. «Гэта мінімальныя лічбы, — заўважыў Аляксандр Яфімаў. — Ёсць пэўныя рэзервы, і Міністэрства прамысловасці разам з нашымі прамысловымі прадпрыемствамі будзе выкарыстоўваць максімальна рэзервы для таго, каб яшчэ больш палепшыць гэтыя паказчыкі». Міністр падкрэсліў, што ў бліжэйшыя гады работа будзе накіравана на тое, каб не проста захоўваць экспарт у Расійскую Федэрацыю, але пры захаванні долі ў Расіі нарошчваць экспарт у краіны далёкай дугі. «Да 2030 года мы плануем да 30 працэнтаў усіх экспартных паставак арганізаваць у краіны далёкай дугі», — сказаў ён. 

Аляксандр Яфімаў падкрэсліў, што бягучае развіццё прамысловасці рэалізуецца праз інвестыцыйную, інавацыйную і імпартазамяшчальную дзейнасць, павышэнне якасці прадукцыі і падтрыманне яе канкурэнтаздольнасці. Акцэнт робіцца на высокатэхналагічныя напрамкі: мікраэлектроніка, прыборабудаванне, металургія, электратранспарт, аўтамабільная, пасажырская, сельскагаспадарчая, будаўнічая, лясная тэхніка і самае галоўнае — кампанентная база для ўсёй прадукцыі. За 2021-2023 гады ўжо распрацавана больш за 900 мадэляў новай тэхнікі. У 2024 годзе плануюцца да вытворчасці кар’ерныя самазвалы на газе, электрацязе і ў дызель-тралейвозным выкананні, электрамабіль-смеццевоз, перон-электробус, гусенічны экскаватар масай 25-27 т, нізкападлогавы трамвай, серыя оптыка-механічнага абсталявання для мікраэлектронікі, электронныя прылады спецыяльнага прызначэння і для космасу і многае іншае. У планах на 2025-2030 гады — распрацоўка больш як дзвюх тысяч новых мадэлей і мадыфікацый прадукцыі. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».