Вы тут

У Гродне правялі алімпіяду па этыкеце сярод дзяцей


Удзельнікамі конкурснай праграмы сталі наведвальнікі гродзенскай мадэльнай школы. Алімпіяда дазволіла ім замацаваць свае веды і навыкі ў вобласці этыкета і гісторыі моды. Заданні складаліся з розных тэматычных модуляў, у ліку якіх веданне развіцця моды, правілы паводзінаў у грамадскіх месцах, веданне сталовага этыкету і многае іншае. 


Як паведаміў выкладчык па этыкеце і гісторыі моды Арсеній Сідаркевіч, такія конкурсы маюць вялікі патэнцыял. На яго думку, падобныя мерапрыемствы даюць магчымасць дзецям і падлеткам раскрыць свой патэнцыял, развіць эстэтычны густ і навучыцца паважлівым адносінам да сябе і навакольных. «Такія навыкі і веды будуць карысны не толькі ў свеце моды, але і ў асабістым і прафесійным жыцці», — упэўнены выкладчык па этыкеце. 

Ініцыятыва, на думку арганізатараў школы мадэляў, магла б стаць добрым плацдармам для фарміравання «этыкетнага руху» на Гродзеншчыне, а, магчыма, і ва ўсёй краіне.

Маргарыта Ушкеіч

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.