Вы тут

У фільме «Нелюдзі» пакажуць гісторыі бежанцаў, скалечаных еўрапейскімі пагранічнікамі


Сёння пасля «Панарамы» на тэлеканале «Беларусь 1» выйдзе фільм журналістаў АТН «Нелюдзі» пра зверствы літоўскіх, польскіх і латвійскіх пагранічнікаў у адносінах да бежанцаў, паведамляе БелТА.


Здымачная група пабывала на граніцы з Літвой, Латвіяй і Польшчай і пагутарыла з ахвярамі еўрапейскай «дэмакратыі». Уцекачоў, якія імкнуцца ў Еўрасаюз за абяцаным лепшым жыццём, пагранічнікі сумежных з Беларуссю дзяржаў труцяць сабакамі, збіваюць дубінкамі, расстрэльваюць гумовымі кулямі.

Перажыць падобны «прыём» атрымоўваецца не ва ўсіх. Ахвярамі еўрапейскіх сілавікоў становяцца і маладыя людзі, і цяжарныя жанчыны, і дзеці. Скалечаных і змучаных мігрантаў выштурхоўваюць у Беларусь, а целы забітых папросту выкідваюць на нашу тэрыторыю.

У фільме «Беларусь 1» прадстаўлены гісторыі мігрантаў, якія пацярпелі ў прыгранічнай зоне з Літвой, Латвіяй і Польшчай. Уцекачы з Сірыі, Ірака, Конга, Марока і іншых дзяржаў распавядаюць пра зверствы, ахвярамі ці відавочцамі якіх яны сталі ў памежжы. Жудасныя факты, якія часам дзівяць жорсткасцю, глядзіце ў фільме «Нелюдзі» адразу пасля «Панарамы».

Фота: скрыншоты з відэа «Беларусь 1». 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.