Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павялічваюцца з 1 жніўня, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З 1 жніўня 2024 года па 31 студзеня 2025 года памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складуць: на першае дзіця — Br777,81, на другое і наступных дзяцей — Br888,92, на дзіця-інваліда — Br1000,04. Памеры дапамогі выраслі на 7,3 працэнта.
Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае: на першае дзіця — 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал, на другое і наступных дзяцей — 40 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал, на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння — 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал.
Патрабаванні спрошчаны, адказнасць павышана.
Рэктар БДАТУ — пра тое, якія метады і тэхналогіі навучання зробяць выпускнікоў ВНУ запатрабаванымі на вытворчасці?
Настаяцель прыхода храма свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага — пра тое, што здольная даць споведзь кожнаму з нас.